Беларускі класік у час Вялікай Айчыннай вайны памёр у эвакуацыі каля горада Уральск (Казахстан), дзе быў пахаваны на гарадскіх могілках.
Са згоды родных пісьменніка пытаннямі яго перапахавання на радзіме займаецца Фонд Марыі Магдалены Радзівіл (Швейцарыя). Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры з`яўляецца зацікаўленым партнёрам фонду і садзейнічае рэалізацыі праекта. Філіял музея "Беларускі домік" памятае аднаго са сваіх знакамітых гаспадароў, які пражываў тут з 1914-га па 1918 год разам са сваімі сёстрамі. Тут пісьменнік даў прытулак хвораму Максіму Багдановічу.
"Беларускі класік будзе перапахаваны на тэрыторыі Мінска. Як толькі будзе прапрацаваны план - стане вядома дата перапахавання і іншыя падрабязнасці", - сказаў Аляксандр Сапега.
Паводле яго слоў, прах паэта быў дастаўлены ў беларускую сталіцу напярэдадні.
"Сам падрыхтоўчы працэс заняў 4 месяцы. Эксгумацыя вялася каля 4-5 гадзін: ад земляных работ да фільтравання, што павінна застацца ў зямлі, а што трэба забраць. Знойдзены асабістыя рэчы класіка, адзенне, якое часткова захавалася. Спешкі не было, але, улічваючы нестабільнае надвор`е, афармленне транспартных дакументаў, вядома, мы вельмі хваляваліся. Акрамя таго, у працэсе нечакана з`яўляліся новыя задачы", - адзначыў старшыня фонду.

Аляксандр Сапега падкрэсліў: уся працэдура эксгумацыі зафіксавана на фотаносьбітах. "Сын паэта даў дазвол гэтыя здымкі перадаць у фонд Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры", - сказаў ён.
"Гэта, можна сказаць, вяртанне бацькі на радзіму. І як быццам не было гэтых 80 гадоў. Наша сям`я спрабавала правесці перапахаванне шэсць разоў. А цяпер, бачыце, усё атрымалася", - адзначыў сын беларускага класіка Яфім Плаўнік.
Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) нарадзіўся 23 красавіка 1886 года ў вёсцы Пасадзец Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Разам з Янкам Купалам працаваў у газетах "Наша ніва", "Савецкая Беларусь", быў рэдактарам дзіцячага часопіса "Зоркі" і краязнаўчага "Наш край". Перакладаў з ідыша і ўкраінскай мовы. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Дарэчы, узніклі пытанні наконт даты смерці класіка. Сын паэта сцвярджае, што Змітрок Бядуля памёр 3 лістапада 1941 года. Разам з тым, на помніку ва Уральску дрэнна захавалася апошняя лічба года смерці. Ёсць меркаванне, што ўсё ж такі гэта 1943-і. Як дадаў дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў, будуць праведзены дадатковыя даследаванні.
"Мы цяпер будзем усё гэта ўдакладняць, і калі знойдзецца канкрэтнае дакументальнае пацвярджэнне, тады мы зможам аб гэтым дакладна гаварыць", - дадаў ён.
"Мы цяпер будзем усё гэта ўдакладняць, і калі знойдзецца канкрэтнае дакументальнае пацвярджэнне, тады мы зможам аб гэтым дакладна гаварыць", - дадаў ён.
Змітрок Бядуля ўнёс вялікі ўклад у развіццё айчыннай літаратуры і вяртанне яго астанкаў на радзіму - даніна павагі беларускага народа класіку.
27 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
27 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА