«Галоўнае, што мы можам супрацьпаставіць паклёпу і хлусні, — аб`ектыўная, праўдзівая журналістыка. Я дадаў бы таксама: журналістыка з пазіцыяй, аўтарская. Гэта, безумоўна, базіс інфармацыйнай бяспекі краіны. Такая журналістыка дапамагае многім станавіцца лідарамі думак», — адзначыў у сваім выступленні міністр інфармацыі.
Па словах міністра, на 1 студзеня 2020 года ў краіне зарэгістравана 1614 друкаваных СМІ, 9 інфармагенцтваў, 20 сеткавых выданняў, 270 электронных СМІ. Абсалютная большасць друкаваных выданняў — недзяржаўнай формы ўласнасці. Прычым іх рынак паказаў дынаміку да росту.
Павялічылася колькасць тэлепраглядаў. На думку Аляксандра Карлюкевіча, пэўную ролю ў гэтым адыграе забеспячэнне ў штомесячным аб`ёме вяшчання не менш 30 працэнтаў праграм нацыянальнай вытворчасці: «Да чэрвеня 2019 года ў штомесячным аб`ёме вяшчання тэлепраграм, якія выпускаліся, неабходна было забяспечыць аб`ём беларускага кантэнту не менш за 15 працэнтаў, што ў цэлым рэдакцыямі выканана. Да снежня 2020 года дадзены паказчык павінен павялічыцца ўдвая».
Для гэтага неабходна ўдзяляць увагу вывучэнню глядацкай аўдыторыі, улічваць узроставыя і гендарныя асаблівасці. Працягваецца работа СМІ па наладжванні сувязяў для абмену інфармацыяй з замежнымі калегамі.
У краіне зарэгістравана 20 сеткавых выданняў. Да іх адносяцца інтэрнэт-рэсурсы, якія прайшлі працэдуру дзяржрэгістрацыі.
«Інтэрнэт-рэсурс, які не прайшоў рэгістрацыю ў Мінінфарме, не валодае статусам сродку масавай інфармацыі, то-бок яго супрацоўнікі не лічацца журналістамі, згодна з заканадаўствам», — паведаміў міністр.
Стварэнне такіх сеткавых выданняў ён назваў пунктам росту для рэгіянальных медыя, асабліва ў тых мясцовасцях, на сацыяльна-эканамічнае развіццё якіх звяртаецца падвойная ўвага. Рэгіянальныя СМІ, на думку Аляксандра Карлюкевіча, павінны ўдзяліць увагу і прыцягненню кваліфікаваных кадраў, якія маюць адмысловую журналісцкую адукацыю.

Для павышэння эфектыўнасці сродкаў масавай інфармацыі Мінінфарм правёў 15 рэспубліканскіх творчых конкурсаў, прысвечаных жніву, рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця, сямейнай тэматыцы і іншыя.
Летась міністэрства распрацавала інфармацыйную стратэгію па прафілактыцы наркаспажывання і супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў у краіне на 2020—2025 гады і інфармацыйную сацыяльна-культурную стратэгію па прафілактыцы алкагалізму.
«Мэта гэтых праектаў — развіццё інфармацыйнага поля краіны, якое эфектыўна ўплывае на зніжэнне ўзроўню распаўсюджання і спажывання наркатычных сродкаў, барацьбу з п`янствам і алкагалізмам. Сярод асноўных задач — садзеянне разуменню насельніцтвам усіх аспектаў такіх з`яў, фарміраванне ўстойлівых негатыўных адносін да іх», — сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка заўважыў, што дзякуючы нацыянальным масмедыя шчырая і паслядоўная пазіцыя Беларусі чутная ў свеце, істотна ўмацаваны пазітыўны імідж краіны на міжнароднай арэне.
«Гэтаму спрыялі і поспехі Міністэрства інфармацыі ў арганізацыі і асвятленні розных буйных мерапрыемстваў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню», — лічыць віцэ-прэм`ер.
«Гэтаму спрыялі і поспехі Міністэрства інфармацыі ў арганізацыі і асвятленні розных буйных мерапрыемстваў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню», — лічыць віцэ-прэм`ер.
Ігар Петрышэнка акрэсліў задачы, якія стаяць сёння перад дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі. Для асноўных тэлеканалаў — да канца года забяспечыць у штомесячным аб`ёме вяшчання праграм долю нацыянальнага кантэнту не менш за 30 %, прасоўваць кантэнт праз інтэрнэт і стварыць дзейсную сістэму медыявымярэнняў.
У найбліжэйшы час таксама неабходна завяршыць стварэнне Асацыяцыі радыёвяшчальнікаў, паскорыць работу па развіцці нацыянальнай сферы радыёвяшчання.
Што датычыцца друкаваных СМІ, то ім трэба звярнуць больш пільную ўвагу на напаўненне. «Журналісту трэба ўмець убачыць цікавы факт або з`яву і расказаць пра іх жыва і займальна. А калі гэта аналітычны артыкул, то ён павінен у першую чаргу быць напісаны пісьменнай і зразумелай мовай, — звярнуў увагу віцэ-прэм`ер. — Калі мы не раскажам аб праблеме, то пра яе на ўзроўні краіны раскажуць на папулярным інтэрнэт-сайце, на ўзроўні рэгіёна — блогеры. Таму нам неабходна перахапіць ініцыятыву, у тым ліку і ў інтэрнэце».
Сёння, калі імкліва развіваюцца сацыяльныя медыя, традыцыйным СМІ неабходна прыкладаць максімум намаганняў не толькі для таго, каб утрымаць сваю аўдыторыю, але і каб пашыраць яе. «У гэтай рабоце нельга абмяжоўвацца толькі сайтамі. Выданні, у першую чаргу рэгіянальныя, павінны працаваць у сацсетках, ствараць свае суполкі», — дадаў Ігар Петрышэнка.
Марыя Дадалка
Звязда, 11 лютага 2020
Звязда, 11 лютага 2020