Сёння адзначаецца Сусветны дзень пацалунку. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 12 лютага
У 1386 годзе вялікі князь ВКЛ Ягайла прыбыў у Кракаў.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Венгрыяй.
Хто нарадзіўся 12 лютага
1872 год: Вітольд Бялыніцкі-Біруля, беларускі жывапісец-пейзажыст.
1882 год: Леў Дашкевіч, беларускі фотамастак.
1942 год: Генадзь Буралкін, беларускі скульптар.
1969 год: Сяржук Мінскевіч, беларускі паэт і перакладчык.
Таксама сёння нарадзіліся аўтар тэорыі эвалюцыі Чарльз Дарвін і амерыканская актрыса Крысціна Рычы.
12 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сабор трох свяціцеляў Васіля Вялікага, Іаана Златавуста і Грыгорыя Багаслова. У народзе 12 лютага называлі Васільеў дзень.
З гэтага часу пачынаюцца адлігі, псуецца санны шлях. Калі ў гэты дзень прыляцелі гракі, людзі лічылі, што год будзе неўраджайны. Калі ў садзе заўважалі зайца, гэта значыла, што хутка вернуцца маразы. Мышы, наадварот, прадказывалі адлігу.
Sputnik, 12 лютага 2020