Сёння святкуецца Міжнародны дзень спантанай праявы дабрыні. Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 17 лютага
У 1387 годзе паводле прывілея вялікага князя Ягайлы створана Віленскае біскупства.
Хто нарадзіўся 17 лютага
1806 год: Канстанцін Тышкевіч, беларускі археолаг.
1952 год: Уладзімір Крываблоцкі, беларускі мастак-манументаліст.
1955: Уладзімір Вішнеўскі, беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар, жывапісец, скульптар, педагог.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі скрыпач і кампазітар Арканджэла Карэлі і нямецкі фізік Ота Штэрн.
17 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Міколы Спавядальніка. Гэты дзень у народзе празвалі Мікола Сцюдзёны – звычайна 17 лютага быў моцны мароз.
Міколу лічылі не вельмі спрыяльным днём для вандровак, а за тых, хто не быў дома ў гэты дзень, асабліва маліліся.
Калі галінкі ялін сагнуліся, будзе снег, роўныя – яснае надвор`е.
Sputnik, 17 лютага 2020