Якія падзеі адбыліся 4 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 4 лютага
У 1933 годзе ў Вільні скончыўся суд над Галоўнай управай Таварыства беларускай школы. Абвінавачанне ў падрыхтоўцы "камуністычнай змовы" не было пацверджана.
У 1998 годзе ў Нацыянальным акадэмічны тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля "Парфен і Аляксандра".
У 2003 годзе ў Мінску было афіцыйна адкрыта Палесцінскае пасольства.
Хто нарадзіўся 4 лютага
1515 год: Мікалай Радзівіл "Чорны", вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч.
1746 год: Тадэвуш Касцюшка, ваенны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай.
1808 год: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі пісьменнік.
1878 год: Дарафей Бохан, беларускі і рускі журналіст, паэт, празаік, перакладчык, крытык.
1887 год: Фабіян Шантыр, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч.
1929 год: Лявон Баразна, беларускі мастак.
1934 год: Арсень Ліс, беларускі пісьменнік, літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Франсуа Рабле і французскі мастак Фернан Лежэ.
4 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала ад 70-ці Цімафея, любімага вучня апостала Паўла.
Звычайна ў гэты дзень стаялі моцныя маразы, якія называлі цімафееўскімі. У народзе таксама казалі: "Цімафееўскі мароз паўзімы з сабой панёс". Пчаляры хадзілі правяраць вуллі, ці не памёрзлі пчолы. Дзяўчыны хадзілі на Цімафея катацца з гор. Лічылася, што ў той, якая праедзе далей за ўсіх, будзе самы лепшы ўраджай ільну.
Калі ў гэты дзень завіруха, яна будзе працягвацца яшчэ тыдзень, затое снегапад абяцае добры ўраджай.
Sputnik, 4 лютага 2020