Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 27 студзеня
У 1527 годзе войскі ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім перамаглі войска крымскіх татараў у бітве на рацэ Альшаніцы.
У 1908 годзе выйшаў першы нумар газеты "Мінскі кур’ер".
У 1913 годзе адбылася першая пастаноўка знакамітай камедыі Янкі Купалы "Паўлінка". У Вільні сіламі Беларускага музычна-драматычнага гуртка паставіў п’есу Алесь Бурбіс.
У 1957 годзе ў Мінску адчынілася сярэдняя школа № 24 с паглыбленым вывучэннем замежных моў.
У 1992 годзе Беларусь і Вялікабрытанія ўсталявалі дыпламатычныя адносіны.
Хто нарадзіўся 27 студзеня
1935 год: Зіновій Бабій, беларускі спявак.
Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Вольфганг Амадэй Моцарт, рускі пісьменнік Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын, брытанскі пісьменнік і матэматык Льюіс Кэрал і аўстрыйскі пісьменнік Леапольд фон Захер-Мазох.
27 студзеня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква шануе памяць святой Ніны.
У народзе ў гэты дзень асабліва клапаціліся пра кароў: чысцілі хлеў, ласкава размаўлялі з жывёламі. Кароў звычайна не забівалі на мяса, таму што яны былі карміцелькамі ўсёй сям`і – пакуль у хаце ёсць малако, будзе і сыр, і тварог, і смятана.
Калі ў гэты дзень дрэвы апрануліся ў шэрань, хутка пацяплее. Вароны крычаць раніцай да завірухі. Моцны вецер прадвяшчае сыры і дажджлівы год.
Sputnik, 27 студзеня 2020