У свой час папраўкі ў закон аб СМІ, у ліку якіх была і папярэдняя ідэнтыфікацыя карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, не ўсімі былі адназначна ўспрынятыя.
"Цяпер, па-мойму, ніхто з гэтым не спрачаецца, - звярнуў увагу міністр. - Норма аб ідэнтыфікацыі працуе".
"Цяпер, па-мойму, ніхто з гэтым не спрачаецца, - звярнуў увагу міністр. - Норма аб ідэнтыфікацыі працуе".
Уладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў ведаюць усіх сваіх каментатараў: і тых, хто выступае пад нікамі, і тых, хто аддае перавагу таму, каб падпісвацца сваім імем.
"Гэта вельмі важна. Менавіта для гэтага (магчыма, не ўсе нас чулі нейкі час таму) і ўводзілася гэтая норма", - адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.
"Гэта вельмі важна. Менавіта для гэтага (магчыма, не ўсе нас чулі нейкі час таму) і ўводзілася гэтая норма", - адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.
Пры гэтым, па назіраннях міністра, у беларускай інтэрнэт-прасторы пасля прыняцця паправак у закон аб СМІ не стала менш рэзкіх выказванняў. Аднак больш парушэнняў дапускаецца не ў частцы каментавання, а наўмыснага размяшчэння інфармацыі, якая не адпавядае заканадаўству.
Аляксандр Карлюкевіч дадаў, што Мінінфарм праводзіць актыўны маніторынг інфармацыйна-медыйнай прасторы.
"Будзем выступаць з пэўнымі ініцыятывамі", - сказаў міністр, адказваючы на пытанне пра перспектывы карэкціровак заканадаўства ў далейшым.
"Будзем выступаць з пэўнымі ініцыятывамі", - сказаў міністр, адказваючы на пытанне пра перспектывы карэкціровак заканадаўства ў далейшым.
Звязда, 3 лютага 2020