https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 5 па 9 лютага


XXVІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 5 да 9 лютага на пляцоўках павільёна па праспекце Пераможцаў, 14. Сёлетні слоган выстаўкі — «Беларусь — адкрытая кніга». Плануецца, што яе наведаюць прыкладна 60 тысяч жыхароў і гасцей сталіцы.
Праграмы выставы:

* Цэнтральная пляцоўка Нацыянальнага стэнда Рэспублікі Беларусь
* Дзіцячая пляцоўка
* Цэнтральны экспанент - Злучаныя Штаты Амерыкі

Намеснік міністра інфармацыі Ігар БУЗОЎСКІ адзначыў, што работа пляцовак будзе акцэнтавана на тэмах Года малой радзімы, 75-годдзя Вялікай Перамогі, а таксама 90-гадовага юбілею Уладзіміра Караткевіча.

— Удзел у выстаўцы прымуць каля 25 краін блізкага і дальняга замежжа, сярод іх — Германія, Аўстрыя, Азербайджан, Палесціна, Францыя, Турцыя, Узбекістан і іншыя. Ганаровым госцем выступіць Расійская Федэрацыя, цэнтральным экспанентам — ЗША. Чакаецца вялікая колькасць навінак кожны дзень. Галоўная сцэна будзе задзейнічана ў адпаведнасці з тэматычнымі днямі: напрыклад, другі — аўтарскі дзень — плануецца арганізаваць з акцэнтам на творчасць новых сучасных пісьменнікаў. Сярод іх — Ігар Марзалюк, Андрэй Кароль, Вячаслаў Бандарэнка, Аляксандр Данілаў і іншыя. У рамках беларускага дня — праекты, прысвечаныя Году малой радзімы. Пачынаючы з палітычных аспектаў, заканчваючы — кулінарнымі. Адна з навінак гэтага дня — прэзентацыя кнігі Алены Мікульчык, якая раскрывае глыбінныя традыцыі беларускай нацыянальнай кухні.

Ігар Бузоўскі расказаў, што ў дзіцячы дзень плануецца вялікая колькасць паказу кніг для дзяцей і бацькоў. На адной з пляцовак выставачнага цэнтра пройдуць інтэрактыўныя спектаклі. У мэтах прыцягнення моладзевай аўдыторыі ў рамках выстаўкі свае работы аўтары прэзентуюць у сацыяльнай сетцы «TіkTok». Так госці ўбачаць выстаўку з іншага боку.

— Пляцоўкі будуць працаваць і за межамі самога выставачнага цэнтра. Так, на праспекце Пераможцаў «завядзецца» паэтычны аўтобус, як і ў мінулым годзе, толькі сёлета ён будзе працаваць усе пяць дзён. У сталічных кінатэатрах адбудзецца паказ фільмаў па творах беларускіх аўтараў, у тэатрах — спектаклі.

Свае экспазіцыі прадставяць Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Прэзідэнцкая бібліятэка, Нацыянальная кніжная палата Беларусі, маштабную пляцоўку для сустрэч з аўтарамі зладзіць Саюз пісьменнікаў Беларусі. У дзень закрыцця выстаўкі чакаецца вялікая колькасць разнапланавых прэзентацый, падчас якіх прадставяць кнігі, прымеркаваныя да юбілеяў спецпадраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, выданні розных краін, што прадстаўляюць Беларусь праз кнігі пра Мірскі замак, Нясвіж, Нясвіжскі замак.

Аўтар: Дар`я Шлапакова
Звязда, 24 студзеня 2020 
 
Дата публикации:24.01.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:173
 
Ключевые слова:
Мінск Выставка Книгоиздание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме