https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 16 студзеня 2020 года


Гэты дзень з`яўляецца шаснаццатым па грыгарыянскім календары, але гэты год вісакосны, таму да канца года засталося 350 дзён.
Якія падзеі адбыліся 16 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 16 студзеня

У 1921 годзе быў падпісаны саюзны дагавор паміж БССР і РСФСР.
У 1963 годзе Мікіта Хрушчоў абвясціў аб тым, што СССР мае вадародную бомбу.

Хто нарадзіўся 16 студзеня

1919 год: Уладзімір Алоўнікаў, беларускі кампазітар.
1940 год: Іван Піліпавіч Лагвіновіч, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся савецкі акцёр Васіль Ланавы і амерыканская актрыса Этэль Мерман.

16 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Малахіі і святога пакутніка Гордзія.

У гэты дзень у вёсках пільнавалі хлеў ад вядзьмарак, якія, па павер`і, маглі скрасці ў кароў малако і нават замарыць жывёлу да смерці. У гэтым гаспадарам дапамагаў дамавы, або хлеўнік. Для яго пакідалі ў хлеве нешта смачнае.

Калі на Малахію воблачна, хутка будзе завіруха. Шэрань на дрэвах прадракае яснае і сухое надвор`е.

Sputnik, 16 студзеня 2020
 
Дата публикации:16.01.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:219
 
Ключевые слова:
Календарь Январь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме