https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лепшых ратавальнікаў узнагародзілі ў Мінску


Святочнае мерапрыемства да Дня ратавальніка прайшло 17 студзеня ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, былі ўзнагароджаны лепшыя работнікі ведамства.
Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка адзначыў, што вельмі цяжка стаць лепшым у прафесіі ратавальніка - для гэтага трэба прайсці вялікую школу, штодзённа працаваць над сабой, пастаянна павышаць свае веды, уменні.

"Найбольш складана стаць лепшым начальнікам варты, лепшым ратавальнікам, якіх у краіне больш за 5 тыс., стаць лепшым вадзіцелем, - падкрэсліў міністр. - Вядома, гэта людзі, якія з разуменнем ставяцца да справы, тонка адчуваюць і разумеюць, куды яны прыйшлі, усведамляюць сваю значнасць. Толькі працай і стараннасцю можна дасягаць такіх рэзультатаў".

Узнагароду лепшага начальніка дзяжурнай змены падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях атрымаў Аляксандр Клетаніца з Пінска. Лепшым дзяржаўным інспектарам па пажарным наглядзе прызнаны прадстаўнік Магілёўскага райаддзела МНС Ігар Алейнікаў. Сярод прапагандыстаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацых пераможцам конкурсу прафесійнага майстэрства стаў Раман Пяськоўскі з Мінска.

Лепшым ратавальнікам падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях стаў Ігар Жалткевіч з Глыбоцкага раёна, сярод дыспетчараў лепшы - Вячаслаў Півавар з Баранавіцкага гаррайаддзела МНС. Лепшым пілотам і авіяцыйным інжынерам прызнаны адпаведна Андрэй Крыштопа і Віктар Жылевіч з Дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установы "Авіяцыя", а работнікам службы хімічнай і радыяцыйнай абароны - Арцём Сідарэйка з Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

Яўген Мікульскі з Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння атрымаў узнагароду як лепшы вадалаз, яго калега Анатоль Чыслаў - як ратавальнік-плывец. Лепшым вадзіцелем спецыяльнага легкавога аўто прызналі Андрэя Юхнеўскага з Гомельскага гарадскога аддзела МНС. Пераможцам у конкурсе прафесійнага майстэрства сярод вадзіцеляў пажарных аўтамабіляў стаў Аляксандр Абрамчук з Маларыцкага райаддзела МНС.

Бацькі лепшых ратавальнікаў атрымалі падзячныя лісты.

Работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях святкуюць сваё прафесійнае свята 19 студзеня. Менавіта ў гэты дзень у 1999 годзе ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь было зацверджана палажэнне аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. На ведамства былі ўскладзены функцыі дзяржаўнага кіравання ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, забеспячэння пажарнай бяспекі, былі вызначаны асноўныя задачы. У лютым 2000 года 19 студзеня было абвешчана Днём ратавальніка.

17 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.01.2020
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:208
 
Ключевые слова:
День спасателя Награждение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме