"Для мяне як Прэзідэнта вельмі важна зрабіць усё магчымае, каб у жыццё ўсіх вас, кожнага нашага дзіцяці прыйшло чараўніцтва ў выглядзе шчырага клопату і душэўнай цеплыні, нечаканых падарункаў, прыемных сустрэч з добрымі і спагадлівымі людзьмі. Менавіта такім павінна быць наша свята", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
З такой мэтай вось ужо чвэрць стагоддзя ў Беларусі праводзяць дабрачынны марафон "Нашы дзеці". Прэзідэнт падзякаваў усім, хто падтрымліваў і падтрымлівае гэту ініцыятыву. Асаблівую ўдзячнасць ён выказаў тым, хто дорыць свята дзецям, якія сёння больш за ўсё маюць патрэбу ў клопаце і падтрымцы.
"Менавіта так, у добрых справах, прадаўжаюцца лепшыя традыцыі беларусаў, у чыім жыцці ніколі не было, няма і не можа быць чужых дзяцей", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
"Менавіта так, у добрых справах, прадаўжаюцца лепшыя традыцыі беларусаў, у чыім жыцці ніколі не было, няма і не можа быць чужых дзяцей", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, Беларусь заўсёды гатова прыняць удзел у лёсах маленькіх грамадзян іншых дзяржаў. "Мы ўсё ж такі жывем пад мірным небам, у спакойнай, ціхай і прыгожай краіне. Але далёка не ўсюды так. І мы як сапраўдныя высакародныя людзі, як шчырыя беларусы дапамагаем гэтым дзеткам", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
На аздараўленне ў Беларусь прыязджаюць дзеці з розных куткоў планеты, у тым ліку з Японіі, Кітая, Сірыі. У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" пабывалі хлопчыкі і дзяўчынкі з больш як 40 краін свету.
"І ўсім ім не толькі мы, дарослыя, але перш за ўсё вы, дзеці, дарылі свае ўсмешкі і свае добрыя сэрцы. Гэта запомніцца назаўсёды. Гэта малое, што мы можам зрабіць для таго, каб усе дзеці Зямлі ведалі: яны патрэбныя. І мы, дарослыя, у большасці сваёй жывем і працуем дзеля шчаслівай будучыні гэтых дзяцей", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы верыць, што юныя беларусы стануць добрымі людзьмі - сумленнымі, добрымі і працавітымі - і зробяць для сваёй краіны нешта вельмі важнае і карыснае.
"Доказ - вашы шматлікія дыпломы прадметных алімпіяд, перамогі на музычных і мастацкіх конкурсах, медалі ў спорце. Я шчыра ганаруся ўсімі вашымі поспехамі. Думаю, што такіх поспехаў стане яшчэ больш, калі мы адкрыем Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк для самых таленавітых юных беларусаў. Туды будуць мець магчымасць прыехаць нашы дзеці з усіх куткоў краіны, пропуск адзін - вашы веды і таленты", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы папрасіў дзяцей шанаваць і берагчы бацькоў, дзядуль і бабуль, блізкіх людзей, якія прымаюць удзел у іх лёсе.
"Абавязкова паважайце сваіх настаўнікаў. Гэта яны сёння з вамі - выхавальнікі, настаўнікі. Яны выбралі гэту высакародную прафесію, прысвяцілі сябе вам, каб дапамагчы асвоіць важныя веды, раскрыць і развіць вашы таленты, знайсці сваё месца ў жыцці. Няхай поспехі кожнага стануць лепшай удзячнасцю за іх працу", - дадаў Прэзідэнт.

Ён пажадаў дзецям дасягнуць самых высокіх вынікаў і запэўніў, што ў іх абавязкова ўсё атрымаецца, калі будуць моцнымі і настойлівымі. "Для гэтага больш рухайцеся, часцей праводзьце час на свежым паветры, асабліва ў гэтыя доўгачаканыя дні зімовых канікулаў. І нават калі станеце дарослымі, верце ў цуды і дарыце дабро", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.
Усяго на навагодняе свята ў Палац Рэспублікі запрошаны больш за 2,3 тыс. дзяцей. У асноўным гэта сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем`яў, а таксама пераможцы алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў, навучэнцы, якія маюць поспехі ў грамадскай рабоце. Гасцямі свята сталі дзеці з сем`яў ваеннаслужачых і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, навучэнцы з Вільнюскай гімназіі імя Ф.Скарыны і Рыжскай беларускай асноўнай школы.
Пасля святочнага паказу дзеці ўручылі кіраўніку дзяржавы падарункі, зробленыя сваімі рукамі. Керамічнае пано "Калядны анёл" падрыхтавала вучаніца віцебскай гімназіі нумар 4 Дар`я Петухова. Работу Прэзідэнту падарылі вучні віцебскай сярэдняй школы нумар 45 і наваполацкай гімназіі нумар 1. Свой падарунак для Аляксандра Лукашэнкі падрыхтавалі і вучні Курыціцкай сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна Аліна Картыннік і Ангеліна Яцук. Яны стварылі кампазіцыю "Музыка гучыць" у тэхніцы джутавай філіграні. Тэматыка работы пераклікаецца з сімвалам 2020 года па ўсходнім календары. У сюжэце кампазіцыі - казачны мышыны аркестр.
27 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
27 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА