https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзіцячы тэлеконкурс “Талент краіны-4” назваў пераможцаў


Упершыню ў гісторыі рэспубліканскага праекту сярод трыумфатараў – вакалістка і гімнастка.
Пераможцамі ў дзвюх узроставых групах сталі 13-гадовая мінчанка Настасся Жабко, якая вырасла ў сям’і патомных музыкантаў і бліскуча валодае голасам, і прадстаўніца Оршы Паліна Балашэнка, якая выконвала эфектныя і вельмі складаныя акрабатычныя нумары з палотнамі і абручамі.

Арганізатары конкурсу ў фінале, які прайшоў 28 снежня, падрыхтавалі сюрпрызы для юных артыстаў, выканаўшы іх запаветныя  навагоднія жаданні. Фіналісты атрымалі тое, аб чым кожны з іх марыў: электрагітару, балетны касцюм, пашыты па індывідуальнай замове, прафесійныя маркеры для скетчынгу і малявання, сертыфікаты на аздараўленне ў санаторыі, сінтэзатар, ноўтбукі і смартфоны.

Пераможцам жа дасталіся сертыфікаты на суму ў 2,5 тысячы беларускіх рублёў. Зрэшты, падарункі ад тэлеканала АНТ і партнёраў праекту атрымалі і ўсе астатнія ўдзельнікі, якіх прафесіяналы сферы культуры ўжо сёння называюць “залатым фондам нацыі”.

Вікторыя Целяшук
Звязда, 29 снежня 2019
 
Дата публикации:29.12.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:276
 
Ключевые слова:
Конкурс Талент краіны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме