https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кінематаграфістаў з 95-годдзем беларускага кіно


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт адзначыў, што за шматгадовую гісторыю паступовага развіцця нацыянальны кінематограф падарыў гледачам мноства выдатных карцін. 

"Мы па праву ганарымся нашымі таленавітымі і легендарнымі майстрамі, фільмы якіх атрымалі прызнанне далёка за межамі краіны, сталі здабыткам сусветнай культуры, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння паклоннікі кінамастацтва чакаюць ад вас шэдэўраў пра сучасную рэчаіснасць, глыбокага асэнсавання стваральнага шляху, які прайшла наша дзяржава за гады незалежнасці".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў кінематаграфістам невычэрпнага творчага натхнення, гучных прэм`ер, міру і дабрабыту. 

"Упэўнены, што агульнымі намаганнямі мы і ў далейшым будзем служыць высокім маральным і эстэтычным ідэалам, беражліва захоўваць і прымнажаць свае лепшыя дасягненні, садзейнічаць адкрыццю яркіх маладых талентаў, задавальненню сацыяльных патрэбнасцей грамадства, умацаванню пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

17 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.12.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:215
 
Ключевые слова:
Кинематограф Юбилей Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме