Школьнікі ўжо далёка не першы год сябруюць з пажылымі людзьмі з дома-інтэрната. А навагоднія святы, як вядома, гэта добрая нагода для сустрэч добрых сяброў - з падарункамі, сюрпрызамі і добрымі эмоцыямі. Дзеці праяўляюць клопат і адказнасць, узяўшы над жыхарамі ўстановы паўнацэннае шэфства.
І на гэты раз школьнікі прыехалі, пацікавіўшыся спачатку, што найбольш патрэбна. У выніку сярод падарункаў - медабсталяванне (партатыўныя электракардыёграфы) і рэабілітацыйныя касцюмы, міні-халадзільнікі і тэлевізары, а таксама па традыцыі - прадукты харчавання (мёд, варэнне і фрукты). Падарункі былі набыты па даручэнні кіраўніка дзяржавы за кошт спонсарскіх сродкаў.
Як заўсёды, прывезлі і творчы падарунак, які школьнікі і педагогі падрыхтавалі сваімі сіламі, - паказ на аснове беларускіх традыцый святкавання Раства з каляднымі абрадамі, нацыянальнымі песнямі і танцамі. Публіка смяялася, суперажывала, падпявала і, вядома, дзякавала за тое, што разам з гасцямі сёння і ў гэты дом прыйшло свята.
Завяршылася сустрэча сяброўскім чаяпіццем з пірагамі.
26 снежня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
26 снежня 2019, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА