https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 12 чэрвеня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца сто шэсцьдзясят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 202 дні.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы супраць дзіцячай працы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 12 чэрвеня

У 1812 годзе пачалася вайна Францыі з Расіяй (Айчынная вайна 1812 года).

Хто нарадзіўся 12 чэрвеня

1895 год: Леапольд Родзевіч, беларускі драматург, тэатральны дзеяч.
1937 год: Леў Лях, дырыжор і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканская актрыса Ута Хаген і Ганна Франк, яўрэйская дзяўчынка, вядомая дзённікам, у якім апісала жыццё пры нацызме.

12 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Ісаакія.

У народзе святога называлі Ісак-змеявік, таму што верылі: у гэты дзень змеі ў лесе і ў полі вяселлі гуляюць. 12 чэрвеня, па паданні, можна сустрэць вужынага караля. Калі пакланіцца яму і пакласці на зямлю рушнік, змяіны кароль запаўзе на яго і скіне з сябе карону, якая, нібыта – чыстае золата. Іншыя легенды сцвярджаюць, што калі ў гэты дзень убачылі клубок змей, трэба ўдарыць па яму ясеневай палкай – змеі знікнуць і з`явіцца скарб.

У гэты дзень не збіралі лекавыя зёлкі, каб не трывожыць лясных жыхароў.

Калі пчолы лятаюць недалёка ад вулля, будзе дождж.

Sputnik, 12 чэрвеня 2019
 
Дата публикации:12.06.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:210
 
Ключевые слова:
Памятные даты Июнь Календарь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме