Такія задачы стаяць перад усімі сродкамі масавай інфармацыі незалежна ад іх фармату.
"Галоўная задача медыя - адлюстраванне таго часу, які мы бачым, з усімі складанасцямі і праблемамі. Пры гэтым удзельнікі медыйнага працэсу павінны разумець, што расказваць трэба і праўдзіва, і так, каб у далейшым паўплываць на змяненне сітуацыі ў лепшы бок", - адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.
Ён падкрэсліў, што прэсе неабходна бачыць, як грамадства рэагуе на тыя ці іншыя пасылы.
Яшчэ адна важная задача СМІ - выбудоўванне нармальнага дыялогу інстытутаў улады і грамадства, пастаяннае пашырэнне прасторы такога ўзаемадзеяння. Аляксандр Карлюкевіч падкрэсліў, што ў гэтай рабоце неабходна перш за ўсё арыентавацца на запыты чытача і гледача.
Работа семінара, удзел у якім прымаюць намеснікі старшынь гар- і райвыканкамаў, кіраўнікі дзяржаўных рэгіянальных СМІ, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкамаў, а таксама эксперты ў сферы камунікацый, мае, перш за ўсё, практычны характар.
Дзейнасць рэгіянальных мас-медыя была прааналізавана раней. Экспертам і спецыялістам ёсць што абмеркаваць. Будуць дадзены канкрэтныя парады па павышэнні эфектыўнасці работы рэгіянальных СМІ.
БЕЛТА, 11 снежня 2019