https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На фільм беларускага рэжысёра прыйшло больш гледачоў, чым на Эмілію Кларк


Пракат фільма беларускага рэжысёра Влады Сяньковай "II" стартаваў у кінатэатры "Масква". У першы ж дзень паглядзець яго прыйшло чатырыста гледачоў.
З усіх сталічных кінатэатраў толькі "Масква" здольная змясціць столькі ў адной зале. Для параўнання, у адной зале кінатэатра "Беларусь" можа змясьціцца толькі крыху больш, чым паўтары сотні гледачоў.

Перад тым, як у кіназале ўключылі незалежнае беларускае кіно, там паказвалі навагоднюю камедыю з Эміліяй Кларк. Па колькасці гледачоў камедыя значна саступіла карціне Сяньковай.

Сама Улада некалькі разоў падкрэсліла - здымала карціну не для фестываляў, не для пракату, а проста з вялікай любові і жадання расказаць гэтую гісторыю. Яна не раіць абмяжоўваць тэматыку фільма адным толькі булінгам. Разам са сцэнарыстам Аляксандрам Лесько яна спрабавала раскрыць тэму ксенафобіі, непрымання ў грамадстве ў цэлым.

"Мы падымаем праблему не толькі булінга ў школе. Проста школа - гэта зручная прастора, каб раскрыць тэму", - кажа Улада.

Рэжысёр прызнае - "high school never ends", гэта значыць, старэйшая школа не сканчаецца, нічога не мяняецца. І адна з формаў булінга, з якім сутыкаюцца тыя, хто спрабуе падымаць беларускае кіно - як раз непрыманне з боку саміх беларусаў. 

Аднак у выпадку з фільмам "II" гэтага не адбылося. Сама Улада кажа, што ніякіх водгукаў ўжо не баіцца. Тым больш, у яе ёсць каманда.

"Да нас любяць прыходзіць і працаваць з намі, хоць мы плацім мала грошай, проста таму што мы робім гэта з любоўю адзін да аднаго і да тых, з кім мы гэта робім", - кажа Улада.

Ужо больш за тысячу беларусаў паглядзелі фільм "II" - фільм некалькі разоў паказалі ў рамках кінафестывалю "Лістапад". Глядзіце, як запоўніўся зала праз месяц падчас прэм`ернага паказу ў "Маскве".

Sputnik, 12 снежня 2019
 
Дата публикации:12.12.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:245
 
Ключевые слова:
Кинематограф Булинг Ксенофобия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме