https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памёр пісьменнік і драматург Анатоль Дзялендзік


Аўтар п`ес, кінасцэнарыяў, у тым ліку да фільма "Анастасія Слуцкая", пайшоў з жыцця на 85-м годзе.
Памёр беларускі пісьменнік і драматург Анатоль Дзялендзік, пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook рэжысёр Юры Ялхоў.

"29 лістапада на 85-м годзе пайшоў з жыцця вядомы савецкі і беларускі пісьменнік і драматург Анатоль Андрэевіч Дзялендзік. Вечная яму памяць!" - напісаў Ялхоў.

Па адукацыі Анатоль Дзялендзік - урач-псіхіятр, 11 гадоў прапрацаваў у псіхіятрычнай клініцы. Потым скончыў Ленінградскі літаратурны інстытут і стаў пісаць апавяданні, п`есы, сцэнары.

У апошнія гады пісьменнік мала з`яўляўся на публіцы. Росквіт яго славы прыйшоўся на савецкія часы. Па яго п`есах беларускія тэатры ставілі спектаклі, а на "Беларусьфільме" экранізавалі сцэнары. Найбольш вядомыя - "Ваўкі ў зоне", "Анастасія Слуцкая" і іншыя. А сярод тэатральных пастановак па п`есах Дзялендзіка найбольш вядомыя - "Смак яблыка" і "Выклік багам". У Вялікім тэатры Беларусі зараз ідзе балет "Анастасія", лібрэта да якога таксама напісаў Анатоль Дзялендзік.

Мінск, 30 лістапада 2019
Sputnik 

 
Дата публикации:30.11.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:185
 
Ключевые слова:
Литература Театр Анатолий Делендик
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме