https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У гісторыі ёсць рэчы сакральныя, якія ніхто не павінен кранаць


Такое меркаванне ў час першага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" - "Парламент 7-га склікання: задачы заканадаўчай галіны ўлады" выказаў дэпутат Ігар Марзалюк.
Сярод найбольш актуальных задач, якія трэба будзе вырашаць новаму складу парламента, Ігар Марзалюк назваў стварэнне ўмоў для прадаўжэння індустрыялізацыі, паскоранага развіцця навукі і адукацыі. Яны павінны быць драйверамі беларускай эканомікі. 

Важным аспектам дэпутат лічыць абарону нацыянальнай гуманітарнай прасторы. У сувязі з гэтым ён нагадаў аб тым, што ў Беларусі прынята канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі. 

"Яна павінна знайсці адлюстраванне ў заканадаўчых актах. У гэтым напрамку нам трэба ісці з улікам еўрапейскага, амерыканскага вопыту", - лічыць Ігар Марзалюк.

Парламентарый падкрэсліў, што ў Ізраілі, ЗША, еўрапейскіх краінах развіваюць палітыку гістарычнай памяці. Так, у Польшчы прыняты шэраг законаў аб адзіна магчымай інтэрпрэтацыі тых ці іншых гістарычных падзей. 

"Ёсць рэчы сакральныя, якія ніхто не павінен кранаць, - перакананы Ігар Марзалюк. - Калі факт устаноўлены, ён бясспрэчны, дакументаваны, а нехта пачынае расказваць нешта іншае, ілгаць і трансліраваць гэта ў масмедыя, то за такія рэчы трэба адказваць".

Дэпутат з задавальненнем адзначыў, што вынікі самых розных сацдаследаванняў сведчаць ад тым, што большасць беларусаў самымі важнымі падзеямі ў гісторыі краіны лічаць Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне і здабыццё сваёй дзяржаўнасці. 

Ёсць культурныя героі, якіх ведае і шануе ўсё грамадства: Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Леў Сапега, Францыск Скарына. Гэта Ігар Марзалюк лічыць падмогай у развіцці гістарычнай палітыкі, якая павінна паслужыць далейшаму ўмацаванню беларускай дзяржаўнасці.

У прэс-цэнтры БЕЛТА адбылося першае пасяджэнне сумеснага з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў праекта "Экспертнае асяроддзе". Удзельнікі абмеркавалі самую актуальную тэму палітычнага сезона-2019 - "Парламент 7-га склікання: задачы заканадаўчай галіны ўлады".

4 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.12.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:267
 
Ключевые слова:
Историческая память Информационная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме