Выстава жывапісу "Калядныя званы", якая прадставіць работы беларускага мастака Рыгора Іванова, адкрыецца 3 снежня ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
"Каларытныя вобразы падораць наведвальнікам святочны настрой і станоўчыя эмоцыі", - расказалі ў бібліятэцы.
Рыгор Іваноў - вядомы беларускі мастак, член Беларускага саюза мастакоў, заснавальнік і родапачынальнік у беларускім мастацтве аўтарскага напрамку, асноўнай ідэяй якога з`яўляецца ўспрыманне, што ўсё - гэта сіла і святло. Прадметы, людзі - усё святло. І сама карціна - гэта аб`ект, які свеціцца. І тое, што намалявана на ёй, свеціць само па сабе, знутры.
"Мае карціны - гэта як медытацыя, малітва. Можна яе сфармуляваць словамі, а можна проста глядзець на святло", - адзначае аўтар.
У работах мастака амаль фізічна адчуваецца светлавая пульсацыя.
Выстава будзе працаваць да 1 лютага.
2 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА