Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 25 лістапада
У 1795 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад стальца Рэчы Паспалітай на карысць расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ. Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае спынілі сваё існаванне.
Хто нарадзіўся 25 лістапада
1908 год: Анатоль Волкаў, беларускі мастак-графік і жывапісец.
1911 год: Яўген Ціхановіч, беларускі мастак і мемуарыст.
1925 год: Анатоль Дзям`янаў, беларускі скульптар.
1936 год: Іван Крэнь, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся іспанскі пісьменнік Лопэ дэ Вэга, шведскі метэаролаг Андэрс Цэльсій, нямецкі канструктар аўтамабіляў Карл Бенц і савецкая кінаактрыса Нона Мардзюкова.
25 лістапада ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць александрыйскага патрыярха Івана Міласцівага. Яму маліліся пра здароўе і шчаслівую долю маленькіх дзяцей.
Пасля 25 лістапада ўжо не гулялі вяселляў, таму дзяўчынам, да якіх не прыйшлі сваты, прыходзілася чакаць да наступнай вясны.
Па надвор`ю на Івана вызначалі, якім будзе снежань. Калі ў гэты дзень ішоў доджд, значыць, да Новага года будзе цёпла. Калі 25 лістапада выпаў снег, ён праляжыць да позняй вясны.

Sputnik, 25 лістапада 2019