За кубак будуць змагацца 24 каманды вясёлых і знаходлівых з усіх куткоў Беларусі.
Творчы паядынак стартуе ў 17.00. Тэма гульні - "Маладосці кожнае імгненне". Удзельнікам давядзецца паказаць свае таленты ў конкурсе "Фрыстайл", а таксама "адстраляцца" ў конкурсе "Біятлон".
Вызначальнымі крытэрыямі пры адборы пераможцы стане раскрыццё тэмы фестывалю, гумар, знаходкі і крэатыўныя рашэнні, артыстызм і мастацкае афармленне выступлення.
Ацэньваць выступленні будзе галоўны рэдактар прэм`ер-лігі КВЗ Мінска і піяр-менеджар тэлевізійнай міжнароднай лігі Міжнароднага саюза КВЗ Аляксей Святлоў.
Арганізатары фестывалю КВЗ - Мінскі аблвыканкам, Салігорскі райвыканкам і Мінскі абласны камітэт ГА "БРСМ".
28 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА