https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


БЕЛТА падрыхтавала серыю плакатаў "Беларусь памятае"


Плакаты могуць быць выкарыстаны для стварэння білбордаў.
Беларускае тэлеграфнае агенцтва падрыхтавала серыю плакатаў у рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае" з выявай вядомых беларусаў і іх сваякоў, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. 

Размяшчэнне такіх білбордаў адлюструе беражлівыя адносіны да памяці аб людзях, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі і Еўропы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і будзе садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню моладзі.

У праекце прынялі ўдзел алімпійскія чэмпіёнкі Дар`я Домрачава і Вікторыя Азаранка, футбаліст БАТЭ і нацыянальнай зборнай Ігар Стасевіч, саліст Вялікага тэатра Ілья Сільчукоў, прыма-балерына Вялікага тэатра Ірына Яромкіна, лідар групы J:Морс Уладзімір Пугач, урач-трансплантолаг Алег Румо, тэлевядучая АНТ Марына Грыцук, рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса Кірыл Шымко, група "Аўра". Героі праекта, наследнікі Перамогі, перапоўнены пачуццём гонару за здзяйсненні сваіх продкаў, глыбокай павагі і ўдзячнасці ім.

Усю серыю плакатаў можна паглядзець на сайце БЕЛТА http://www.belta.by/posters/.

Плануецца, што праект "Беларусь памятае" будзе рэалізаваны на працягу года ва ўсіх рэгіёнах краіны.

30 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:247
 
Ключевые слова:
Великая Отечественная война "Беларусь помнит" Плакат Билборд
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме