https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Французскі арганіст прывязе ў Віцебск сусветную класіку


У Віцебскай абласной філармоніі 29 кастрычніка выступіць арганіст з Францыі П`ер Зеворт, які выканае французскую і расійскую класіку.
П`ер Зеворт - тытулярны арганіст базілікі французскага горада Дурдан. Навучаўся ігры на аргане ў Жана Галара і Андрэ Ізуара, скончыў курсы музыказнаўства ва ўніверсітэце горада Сарбона.

Сярод узнагарод П`ера Зеворта ганаровы дыплом Schola Cantorum (Парыж), прыз горада Бардо, званне лаўрэата міжнародных арганных конкурсаў.

У праграме вечара ў Віцебску ў вядомага музыканта творы Рэзона (аферторый "Vive le Roy des Parisiens"), В`ерна ("Медытацыя", Andante з сімфоніі нумар 3), Турнеміра, Рахманінава ("Прэлюдыя cis-moll"), Дзюпрэ і Лангле ("Сярэдневяковая сюіта").

Канцэрты арганіста праходзілі ў Бельгіі, Нідэрландах, Германіі, Швейцарыі, Румыніі, Польшчы, Чэхіі, Эстоніі, Літве, Беларусі, Украіне, Канадзе і ЗША. П`ер Зеворт удзельнік сусветных арганных фестываляў.

24 кастрычніка 2019, Віцебск
Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.10.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:248
 
Ключевые слова:
Віцебск Органная музыка Пьер Зеворт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме