https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Які сёння дзень: 26 красавіка 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца сто шаснаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 249 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень памяці пра Чарнобыльскую катастрофу. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 26 красавіка

У 1986 годзе адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.
У 1989 годзе щ Мінску ўпершыню прайшоў "Чарнобыльскі шлях".

Хто нарадзіўся 26 красавіка

1863 год: Яўстафій Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, педагог.
1929 год: Юрый Туронак, беларускі дзеяч і гісторык.
1933 год: Георгій Паўлавіч Гурыновіч, беларускі фізік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак  Эжэн Дэлакруа і амерыканскі фізік і сейсмолаг Чарльз Рыхтэр.

26 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Фамаіды. Ёй маліліся аб паўбаўленні ад блуду і распусты.

У гэты час пачынаюць лятаць чмялі і іншыя казуркі. Расквітае шмат вясенніх раслін. Калі квітнее вярба, халадоў больш не будзе. Дуб – лета будзе цёплым.

Зорная ноч прадвяшчае добры ўраджай збожжа. Калі зязюля гучна куе, цёплыя дзянькі ўжо блізка.  

Sputnik, 26 красавіка 2019
 
Дата публикации:26.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:195
 
Ключевые слова:
Календарь Апрель Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме