https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Выстава ў Мінску азнаёміць з гісторыяй развіцця грашовых знакаў Кітая


Выстава "Імперыя серабра" Шэньянскага фінансавага музея адкрыецца 2 жніўня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, паведаміў дырэктар установы Павел Сапоцька.
"Унікальная для Беларусі экспазіцыя азнаёміць мінчан і гасцей сталіцы з плацежнымі сродкамі Кітая ад старажытнасці да XIX стагоддзя, - адзначыў Павел Сапоцька. - На выставе будзе прадстаўлена рэтраспектыўная гісторыя развіцця папяровых і металічных грашовых знакаў Кітая. Шэньянскі фінансавы музей пакажа, якую ролю ў эканоміцы кітайскай цывілізацыі адыгрывалі сярэбраныя зліткі і папяровыя грошы, як развівалася фінансавая сістэма на працягу двух тысячагоддзяў. Наведвальнікі змогуць адчуць сябе ў ролі легендарнага падарожніка Марка Пола, які адкрыў Еўропе поспехі эканомікі старажытнага Кітая".

Праект "Імперыя серабра" будзе працаваць па 18 жніўня.

Шэньянскі фінансавы музей, што знаходзіцца ў сталіцы правінцыі Ляанін горадзе Шэньян, мае ў распараджэнні калекцыю з больш як 6 тыс. манет, банкнотаў, зліткаў каштоўных металаў і іншых грашовых сродкаў, што выкарыстоўваліся ў Кітаі з самых старажытных часоў і да нашых дзён.

Гэта адзін з самых вялікіх і папулярных у Кітаі музеяў фінансавага профілю, які беражліва захоўвае традыцыі фінансавай і дзелавой сталіцы паўночнага ўсходу КНР. У 2018 годзе Шэньянскі фінансавы музей падпісаў мемарандум аб супрацоўніцтве з Нацыянальным гістарычным музеем.

Беларускі і кітайскі бакі дамовіліся аб узаемадзеянні ў сферах захавання музейных калекцый, арганізацыі выстаў, абмену інфармацыяй, музейнай педагогікі і сумесным даследаванні найноўшых музейных тэхналогій.

25 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:208
 
Ключевые слова:
Китай Мінск Выставка Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме