https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пеўчая традыцыя Полацкага раён ўвайшла ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей Беларусі


Аб гэтым паведаміла дырэктарка Полацкага раённага Цэнтра культуры Наталля Дзёміна.
Міністэрства культуры надало статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Спеўнай традыцыі выканання купальскіх і жніўных песень "уперахлёст" у вёсцы Багатырская Полацкага раёна Віцебскай вобласці".

Выконвае гэтыя песні і падтрымлівае традыцыю сёння народны фальклорны калектыў "Галасы спадчыны". Ён заснаваны ў 1971 годзе пры Багатырскім сельскім Доме культуры.

Удзельнікі калектыву, работнікі культуры раёна сабіралі матэрыял шмат гадоў. Сустракаліся са старэйшым пакаленнем мясцовых жыхароў вёскі, вывучалі, як і калі выконваліся песні. Шукалі інфармацыю таксама ў суседніх вёсках. "Унікальнасць манеры выканання ў тым, што калектыў дзеліцца на дзве часткі.

Першая група запявае, цягне доўгую ноту, і на ёй уступае другая група выканаўцаў. Атрымліваецца ў прамым сэнсе слова пераліў.

Фальклорны калектыў "Галасы спадчыны" наведаў мноства фестываляў, і эксперты часта звярталі ўвагу на гэту асаблівасць", - адзначыла Наталля Дзёміна.

Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Віцебскай вобласці ўключае 957 пазіцый. У бягучым годзе пералік папоўнілі яшчэ тры аб`екты: помнік бітве 1812 года ў аграгарадку Вароны Віцебскага раёна, Шухаўская воданапорная вежа ў Талачынскім раёне і помнік "Суражскія вароты".

Беларусь была адной з першых краін, падпісаўшых Канвенцыю ЮНЕСКА 2003 года аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Беларусь увайшла ў склад Міжурадавага камітэта ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

17 кастрычніка 2019, Віцебск
Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.10.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:205
 
Ключевые слова:
Нематериальное наследие ЮНЕСКО Полацк Фольклор
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме