https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Званы Сафіі" зноў загучаць у Полацку


XXIV Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі" пройдзе з 20 кастрычніка па 24 лістапада ў Сафійскім саборы ў Полацку.
Пад купалам храма выступяць музыканты з Беларусі, Францыі, Германіі, Расіі, Польшчы і Японіі. У дні фестывалю разам з арганам аматары музыкі змогуць атрымаць асалоду ад гучання барочнай трубы, кларнета, саксафона, аркестра, хору і блокфлейты.

Беларускія музыканты Таццяна Гаўрылава (сапрана), арганістка Калініка Мядзведзева і Аляксандр Ахрамко (барочная труба) выканаюць 20 кастрычніка праграму "L`anima vivente".

У ёй будуць творы Баха, Гендэля, Пёрсела, Вівальдзі. Адкрыецца фестываль 24 кастрычніка ў 18.00 канцэртам арганісткі Сафійскага сабора Ксеніі Пагарэлай, камернага хору Гомельскай абласной філармоніі і аркестра "Еўропа-цэнтр".

За дырыжорскім пультам будзе Раіль Садыкаў. У іншыя дні можна будзе паслухаць класіку ў выкананні французскага арганіста П`ера Зеворта, расійскіх музыкантаў Дзяніса Маханькова і Дзіны Іхінай.

Выступяць у Полацку японская арганістка Хірока Іноўэ і саксафаністка Вераніка Кажухарава. Віртуозную выканаўцу на блокфлейце і кларнеце Сюзанну Эрхардт з Германіі можна будзе пачуць 17 лістапада.

Завершыць праграму фестывалю канцэрт польскага арганіста Міхала Коцата (24 лістапада).

4 кастрычніка 2019, Віцебск
Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.10.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:170
 
Ключевые слова:
Фэст культуры "Званы Сафіі" Полацк
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме