https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 7 кастрычніка 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце васьмідзесятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 85 дзён.
У гэты дзень у 1765 годзе нарадзіўся кампазітар Міхаіл Клеафас Агінскі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 7 кастрычніка

У 1601 годзе адбылося ўрачыстае асвячэнне касцёла Божага Цела ў Нясвіжы.
У 1897 годзе ў Вільні быў створаны "Бунд" — Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі.
У 1977 годзе ў СССР была прынята новая канстытуцыя.

Хто нарадзіўся 7 кастрычніка

1765 год: Міхал Клеафас Агінскі, вялікалітоўскі магнат і кампазітар.
1788 год: Іван Насовіч, беларускі мовазнавец і этнограф.
1912 год: Юрый Жывіца, беларускі выдавец і пісьменнік.
1918 год: Ізраіль Басаў, беларускі мастак.
1932 год: Іван Пташнікаў, беларускі пісьменнік.
1943 год: Яўген Шыпіла, беларускі акцёр.
1956 год: Вячаслаў Швед, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся дацкі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай механікі Нільс Бор і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

7 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць першапакутніцы Фёклы, паслядоўніцы апостала Паўла. У народзе святую называлі Фёкла-Зароўніца. У ноч на Фёклу сушылі снапы, і для гэтага палілі вогнішчы, якія рабілі з альховых дроў, якія не даюць іскраў і не падпаляць салому. На Фёклу малацілі ноччу, а потым ужо займаліся гэтай працай па раніцах.

Гаспадыні прыбіралі на градах апошнюю гародніну: познія буракі, часнык.

Лічылася, што калі ў гэты дзень грымеў гром, зіма будзе мяккая і без снегу.  

Sputnik, 7 кастрычніка 2019
 
Дата публикации:07.10.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:205
 
Ключевые слова:
Календарь Октябрь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме