З 8 па 14 кастрычніка 2019 года ў Беларусі пройдзе Тыдзень маці, які будзе напоўнены яркімі запамінальнымі падзеямі, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У праграме IV Фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія. DOC", які адкрываецца 1 кастрычніка ў Мінску, будзе прадстаўлена 28 фільмаў, паведаміў дырэктар фестывалю Валерый Шахаўцоў.
Магілеўцы сустрэнуць кастрычнік традыцыйным святам: 1 кастрычніка ў Музеі гісторыі Магілёва пройдзе Дзень гарніста. Аб гэтым паведаміў дырэктар установы Аляксей Бацюкоў.
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы 29 верасня на міжнародным фестывалі "Напрамак Усход" у Беластоку прадставіў спектакль "Пінская шляхта" паводле п`есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, паведамілі ў тэатры.
Праз некалькі гадоў у адбудаваных вежах гарадзенскага замка можна будзе ўбачыць каралеўскую лазню, залу адпачынку караля і прагуляцца па галерэях з высокай столлю.
За дзесяць гадоў працягласць жыцця беларусаў павялічылася да 74,5 года (у 2018 годзе): у жанчын у сярэднім яна складае 79,4 года, у мужчын - 69,2 года.