https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Жывапісны опэн-эйр упершыню ўключаны ў праграму фестывалю "Пярэсты цюльпан" у Брэсце


Аб гэтым паведамілі 10 красавіка на прэс-канферэнцыі арганізатары фестывалю.
Жывапісны опэн-эйр уключаны ў праграму IV Міжнароднага фестывалю майстроў мастацтваў "Пярэсты цюльпан - 2019" у Брэсце.

Фестываль майстроў мастацтваў пройдзе ў Брэсце з 30 мая па 5 чэрвеня. "Новаўвядзеннем гэтага года будзе опэн-эйр, над фарматам якога мы зараз працуем. Мы вырашылі падключыць да агульнай панарамы яшчэ адзін від мастацтва - жывапіс. Запрошана мастачка з Мілана Марына Камінская. Яна згадзілася прыехаць з перформансам і правесці яго ў падарунак гораду", - расказала памочнік дырэктара фестывалю, магістр мастацтвазнаўства Марына Кулаў.

Мерапрыемства, дэталі якога зараз узгадняюцца з гарадскім выканаўчым камітэтам, плануецца правесці днём 1 чэрвеня на пешаходнай вуліцы Савецкай. Вядомая сваімі крэатыўнымі перформансамі італьянская мастачка з рускімі каранямі на вачах у публікі будзе маляваць карціну. У опэн-эйры таксама будуць удзельнічаць джаз-група Greyhound Band з нямецкага горада-пабраціма Брэста Равенсбурга і брэсцкі калектыў Rich Sound Band.

Марына Камінская таксама стане спецыяльным госцем музычнага вечара "Джаз-альтэрнатыва", які пройдзе 2 чэрвеня ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы. Акрамя джаз-групы з Германіі ў канцэрце прымуць удзел нямецкая вакалістка Сабіна Эсіх, Bester Quartet з Польшчы і беларускі этна-джаз калектыў Apple Tea.

Акрамя жывапіснага опэн-эйра ў праграме фестывалю запланаваны і іншыя прэм`еры. Так, у першы музычны вечар, 30 мая, будзе гучаць класіка з удзелам камернага аркестра Міхайлаўскага тэатра Санкт-Пецярбурга. Праграма "Вечары з Міхайлаўскім" уключае шырокую панараму твораў ад эпохі барока і класіцызму да позняга рамантызму. Упершыню ў Брэсце прагучыць канцэрт для скрыпкі, фартэпіяна і струннага аркестра рэ мінор Мендэльсона-Бартольдзі.

Унікальнай для горада падзеяй абяцае стаць і запланаваны на 5 чэрвеня вечар балета "Лунанне сокала", прысвечаны памяці ўраджэнца Брэста, латвійскага і беларускага балетнага танцоўшчыка Аляксея Авечкіна. У балетным спектаклі прымуць удзел вядучыя салісты Латвійскага нацыянальнага тэатра оперы і балеты. У праграме - шэдэўры балетнай класікі з рэпертуару выдатнага танцоўшчыка. На вечары таксама будзе прадстаўлена экспазіцыя, падрыхтаваная музеем "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці", прысвечаная жыццю і творчасці Аляксея Авечкіна.

Арганізатарамі праекта "Пярэсты цюльпан" выступае музычная культурна-асветніцкая ўстанова "Арт Інтэрнэшнл" у супрацоўніцтве з Брэсцкім акадэмічным тэатрам драмы, Брэсцкім гарвыканкамам пры падтрымцы дыпламатычных прадстаўніцтваў Польшчы і Германіі, мецэнатаў.

11 красавіка 2019, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:155
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Брэст "Пярэсты цюльпан - 2019"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме