Сёння святкуецца Міжнародны дзень прававых ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 28 верасня
У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны ў бітве пры Лясной расійскія войскі разбілі шведаў.
У 1921 годзе ў Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі і названы ворагамі беларускага народа ўсе, хто прызнае Рыжскі мірны дагавор.
У 1939 годзе ў Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі падпісалі нямецка-савецкі Дагавор аб дружбе і мяжы СССР і Германіі.
У 1939 годзе перад нацыстамі капітулявалі абаронцы Варшавы.
Хто нарадзіўся 28 верасня
1924 год: Анджэй Цеханавецкі, польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч.
1938 год: Мечыслаў Грыб, беларускі палітык.
Таксама сёння нарадзіліся кітайскі філосаф Канфуцый, італьянскі жывапісец Мікеланджэла Караваджа, італьянскі акцёр Марчэла Мастраяні і французская актрыса Брыжыт Бардо.
28 верасня ў народным календары
Сёння вернікі ўспамінаюць вялікапакутніка Мікіты Готскага. Ён лічыўся ахоўнікам дзяцей ад хваробаў.
У народзе святога называлі Мікіта Гусятнік, яму маліліся, каб дамашняя птушка была здаровая. У гэты дзень гусакі ляцяць у вырай. Казалі: "Гусакі ляцяць — зіміцу на хвасце цягнуць, снег нясуць". Па паводзінах гэтай птушкі даведваліся пра надвор`е на бліжэйшы час. Калі гусі ляцяць нізка, не будзе вясенняй паводкі. Калі лезуць у ваду – крыху пацяплее, а калі стаяць, схаваўшы адну нагу – хутка будзе мароз.
На Мікіту Гусятніка ішлі на паляванне, а ў вёсках ладзілі гусіныя баі.
Sputnik, 28 верасня 2019