https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўдзяляецца сур`ёзная ўвага падтрымцы грамадскіх арганізацый


Кіраўніца Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава напярэдадні Дня пажылых людзей сустрэлася з актывам Беларускага грамадскага аб`яднання ветэранаў.
Наталля Качанава падкрэсліла, што ў Беларусі ўдзяляецца сур`ёзная ўвага падтрымцы грамадскіх арганізацый.

Прадстаўнікі арганізацыі расказалі пра знакавыя праекты, якія рэалізаваны ў абласцях і раёнах да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пра дапамогу адзінокім пажылым грамадзянам, патрыятычнае выхаванне моладзі. 

"Хачу падзякаваць вам за работу, - адзначыла Наталля Качанава. - Усе напрамкі вашай дзейнасці значныя. На з`ездзе прафсаюзаў Прэзідэнт выразна сказаў, што грамадскія арганізацыі - тая апора, на якой трымаецца дзяржава. Прафсаюзныя, ветэранскія, моладзевыя, жаночыя і іншыя аб`яднанні працуюць на карысць краіны, народа".

На думку кіраўніцы Адміністрацыі, важна, каб людзі, якія выйшлі на пенсію, не заставаліся ўбаку ад падзей, якія адбываюцца, прадаўжалі актыўную дзейнасць. А гэта магчыма ў тым ліку праз удзел у ініцыятывах грамадскіх аб`яднанняў.

Паводле слоў Наталлі Качанавай, асабліва значна тое, што ветэраны могуць на прыкладзе свайго няпростага жыцця паказаць моладзі, наколькі трэба цаніць мір, спакой і тое, чаго ўдалося дабіцца за гады незалежнасці.

"Сёння мы па праву можам ганарыцца сваёй краінай. І маё запаветнае жаданне - не як службовай асобы, а як жанчыны, маці, бабулі: каб мае дзеці і ўнукі жылі ў такой краіне, у якой жыву я. У нас ёсць усе магчымасці для рэалізацыі", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Таксама яна звярнула ўвагу на тое, што ўсе праблемныя пытанні знаходзяцца на кантролі. Штогод у Адміністрацыю Прэзідэнта прыходзіць каля 25 тыс. зваротаў.

"Прэзідэнт не раз паўтараў, што галоўнае - справядлівасць ва ўсім, справядлівае стаўленне да людзей", - адзначыла Наталля Качанава і папрасіла прадстаўнікоў ветэранскіх арганізацый паведамляць аб недапрацоўках мясцовых улад.

"Людзі пішуць, шукаюць дапамогі і падтрымкі ў Прэзідэнта, але ж ёсць шмат кіраўнікоў на месцах, якія могуць і павінны вырашаць пытанні. Калі вы гэта бачыце, своечасова інфармуйце", - дадала кіраўніца Адміністрацыі.

У цэлым Наталля Качанава падкрэсліла, што ў Беларусі выбудавана дзейсная сістэма сацыяльнай падтрымкі ветэранаў і пажылых людзей. Асобна была закранута тэма маючай адбыцца электаральнай кампаніі. Традыцыйна Беларускае грамадскае аб`яднанне ветэранаў прымае актыўны ўдзел у выбарах, вылучае сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі.

"Гэта важнае палітычнае мерапрыемства. Неабходна сфарміраваць дзейсны парламент, які будзе выконваць пастаўленыя задачы. Тая актыўнасць, якая ёсць у людзей старэйшага пакалення, дарагога варта. Гэты запал яны павінны перадаць моладзі", - адзначыла кіраўніца Адміністрацыі Прэзідэнта.

Беларускае грамадскае аб`яднанне ветэранаў аб`ядноўвае ў сваіх радах каля 2,5 млн ветэранаў вайны і працы. У яго складзе шэсць абласных, Мінская гарадская (на правах абласной), 11 галіновых, 12 гарадскіх, 141 раённая і 6055 пярвічных ветэранскіх арганізацый.

26 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.09.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:171
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Выборы Общественные организации Профсоюзы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме