https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні збяруць у Мінску даследчыкаў з шасці краін


XV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні пройдуць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 4-5 красавіка.
Чытанні прымеркаваны да 40-годдзя навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі. Плённая работа многіх супрацоўнікаў аддзела садзейнічала станаўленню і развіццю адметнай кнігазнаўчай школы, расказалі ў НББ.

"Тэматыка канферэнцыі будзе разнастайнай і характарызавацца нязменнай цікавасцю да кніжнай культуры Беларусі і асэнсаваннем яе феномена ў сусветным кантэксце. Традыцыйна праблемнае поле канферэнцыі будзе ўключаць пытанні гісторыі рукапіснай і друкаванай кніжнай культуры ад старажытнасці да сучасных тэндэнцый развіцця. На працягу двух дзён пройдуць пленарнае пасяджэнне, сем секцый і адкрыццё выстаўкі "Захавальнікі рарытэтаў" у галерэі "Лабірынт" і Музеі кнігі", - анансавалі ў бібліятэцы.

У гэтым годзе кнігазнаўчыя чытанні аб`яднаюць больш за 300 кнігазнаўцаў, гісторыкаў, культуролагаў і філосафаў з Беларусі, Вялікабрытаніі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны, якія прадставяць вынікі найноўшых даследаванняў па гісторыі рукапіснай і друкаванай кніжнай спадчыны.

"Мерапрыемства дасць магчымасць падзяліцца вынікамі навуковых дасягненняў, паспрыяе наладжванню дыялогу і сумеснай дзейнасці паміж даследчыкамі розных краін, выпрацоўцы аптымальна эфектыўных падыходаў для вырашэння наспелых праблем, а галоўнае - натхніць удзельнікаў на новыя ідэі і праекты", - адзначылі арганізатары.

Кнігазнаўчыя чытанні праводзяцца з 1998 года. Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Партнёры навуковага мерапрыемства - праект Еўрапейскага саюза MOST і Польскі інстытут у Мінску.

4 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.04.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:190
 
Ключевые слова:
ННБ Книговедение Философия Культурология История Конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме