Гэты калектыў заснаваны ўраджэнцам расійскага Екацярынбурга Уладізмірам Мулявіным. Тым не менш, ён яшчэ з савецкіх часоў стаў музычным сімвалам Беларусі, усяго беларускага наогул.
Многія іх песні набылі статус народных, былі пераасэнсаваныя наноў сучаснымі музыкантамі і выконваліся ў разнастайных творчых праектах — трыб’ютах, канцэртах, адмысловых тэматычных тэлепраграмах.
Многія іх песні набылі статус народных, былі пераасэнсаваныя наноў сучаснымі музыкантамі і выконваліся ў разнастайных творчых праектах — трыб’ютах, канцэртах, адмысловых тэматычных тэлепраграмах.
Нягледзячы на раскол напрыканцы 1990-х, які ледзь не паставіў кропку ў гісторыі «Песняроў», біяграфія калектыва працягваецца і справа яго жыве — як у афіцыйным Беларускім дзяржаўным ансамблі «Песняры» пад кіраўніцтвам Рамана Козырава, так і ў музыцы створанага ў 1998-м гурта «Беларускія песняры», у якім удзельнічаюць Валерый Дайнека, Уладзіслаў Місевіч, Алег Аверын і іншыя былыя ўдзельнікі знакамітага ВІА.
Першая беларуская рок-опера, першы савецкі ВІА, якому дазволены гастролі ў ЗША, выступленне на MIDEM у Канах, куды дапускаюцца толькі выканаўцы-лідары сваёй краіны па колькасці выпушчаных пласцінак, здымкі ў кіно, унушальная дыскаграфія, удзел у шматлікіх усесаюзных і міжнародных фестывалях і конкурсах... Пра «Песняроў» напісана мноства кніг і публіцыстычных артыкулаў, поўных і кампліментаў, і крытыкі, да якіх цяжка дадаць што-небудзь новае. Хібы прызнацца яшчэ раз у любові да ансамблю, які раскрыў багацце нашай культуры і песенную душу народу так глыбока і прыгожа, як мы і самі ўявіць не маглі?
Cёння прыхільнікі знакамітага ансамблю збяруцца на сустрэчу ў Мінску, каля помніка Уладзіміру Мулявіну, і ў музеі Мулявіна.
«Звязда» далучаецца да шматлікіх віншаванняў на адрас «Песняроў» і прапануе згадаць адзин з хітоў-жамчужын нашага музычнага скарбу — запісанае польскім тэлебачаннем выступленне на Міжнародным фестывалі песни ў Сопаце ў 1971 годзе.
Звязда, 1 верасня 2019