https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстава жывапісу "Вобразы Тадэвуша Касцюшкі і блізкіх яго сэрцу дам" адкрылася ў Косаве


Выстава жывапісу "Вобразы Тадэвуша Касцюшкі і блізкіх яго сэрцу дам" адкрылася ў мемарыяльным музеі-сядзібе імя Т.Касцюшкі ў Івацэвіцкім раёне, паведаміла намеснік дырэктара музея-сядзібы Ірына Семянюк.
Выстава арганізавана пры падтрымцы Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце і прымеркавана да 15-годдзя музея-сядзібы ў Косаве. У экспазіцыі прадстаўлены 12 партрэтаў нацыянальнага героя і жанчын, якія адыгралі ў яго жыцці асаблівую ролю.

Наведвальнікі могуць убачыць выявы маці Тэклі Касцюшка з роду Ратамскіх, Людвікі Сасноўскай, Ганны Замойскай, Канстанцыі Чартарыйскай з Замойскіх.

Карціны прадастаўлены Фондам імя Т. Касцюшкі ў Варшаве. Іх аўтарам з`яўляецца мастак А.Мікаэлян, стыпендыят фонду, лаўрэат міжнароднага творчага конкурсу, прысвечанага 200-годдзю з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі.

"Мы падтрымліваем цесныя кантакты з польскім фондам Касцюшкі. Дзякуючы гэтым сувязям папаўняецца экспазіцыя мемарыяльнай часткі музея-сядзібы. Раней калегі неаднаразова перадавалі нам у дар прадметы, звязаныя з Тадэвушам Касцюшкам. Гэта кнігі, медалі, арыгінальная куля з поля бою пад Мацяёвіцамі, дзе трапіў у палон кіраўнік паўстання 1794 года", - расказала Ірына Семянюк.

Паводле яе слоў, да юбілею істотна абнавілася экспазіцыя музея-сядзібы. Практычна ў кожнай яго зале, што адлюстроўвае жыццё і побыт сярэдняй шляхты сярэдзіны XVIII стагоддзя, з`явілася аўтэнтычная мэбля. Яе на часовае захоўванне на дэпазітных умовах перадаў у Мерачоўшчыну прыватны антыквар.

Так, камплектам мяккай мэблі папоўніўся пакой маці, гасцёўню ўпрыгожылі горкай і вялікім гадзіннікам, які стаіць на падлозе, аўтэнтычны гарнітур дапоўніў кухонны блок. У музеі-сядзібе спадзяюцца знайсці мецэната, гатовага выкупіць для ўстановы культуры гэтыя прадметы даўніны.

Што датычыцца выставы жывапісу, то яна будзе экспанавацца да 20 кастрычніка. За студзень-жнівень мемарыяльны музей-сядзібу імя Т.Касцюшкі ў Косаве наведалі больш за 23 тыс. чалавек, у тым ліку 7,3 тыс. - замежных грамадзян.

За 2018 год на малой радзіме выдатнага ваеннага і палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай пабывалі больш за 35 тыс. чалавек, з іх больш за 8 тыс. - замежныя грамадзяне.

26 верасня 2019, Брэст
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.09.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:162
 
Ключевые слова:
Музеи Беларуси Тадеуш Косцюшко Косава Мерачоўшчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме