https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Помнік Льву Сапегу адкрыюць 1 верасня ў Слоніме да Дня беларускага пісьменства


Аб гэтым паведаміла першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.
"1 верасня свята пачнецца ў 11.00. Уся дэлегацыя Саюза пісьменнікаў збярэцца каля помніка Льву Сапегу, які плануецца адкрыць. Потым мы шэсцем накіруемся да галоўнай пляцоўкі, дзе ў 12.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Дня беларускага пісьменства. На сцэну ў гэты святочны дзень выйдуць нашы калегі, якія ўдастоены ганаровага звання лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Кожны з узнагароджаных атрымае па 100 базавых велічынь", - расказала Алена Стэльмах.

У 14.30 пачнецца канцэрт Саюза пісьменнікаў Беларусі "Край бацькоўскі, мой край родны". "Гэта будзе своеасаблівая прэзентацыя кнігі "Мая Радзіма", якую Саюз пісьменнікаў Беларусі ствараў да Дня беларускага пісьменства. Тут паэзія, проза нашых сучасных аўтараў. Спадзяёмся, гэта кніга знойдзе свайго чытача і будзе цікавай нашым юным чытачам, школьнікам", - адзначыла першы намеснік старшыні саюза.

Паводле слоў Алены Стэльмах, 31 жніўня ў Слоніме пройдзе міжнародны круглы стол, які аб`яднае пісьменнікаў з рэгіёнаў Беларусі і замежжа.

"Гэта своеасаблівая справаздача для Саюза пісьменнікаў Беларусі аб тым, што было зроблена за год і не толькі. У Слонім прыедуць як пісьменнікі з апарату Саюза пісьменнікаў, так і нашы калегі з абласцей. У бягучым годзе мы плануем, што ў 11.00, калі пачнецца міжнародны круглы стол з удзелам замежных пісьменнікаў, да яго далучацца і нашы калегі з рэгіёнаў, - сказала яна. - На круглым стале будзе ісці размова аб пісьменніку, яго ролі ў жыцці грамадства, аб значнасці слова, каб яно захоплівала душы, было пазітыўным, заклікала да міру і спагады - гэта тое, што хвалюе пісьменнікаў - удзельнікаў міжнароднага круглага стала".

У той жа дзень пройдзе адкрыццё фотавыставы "Бачу Беларусь такой". "Акрамя таго, нашы пісьменнікі далучацца да культурна-асветнай акцыі, якая будзе праходзіць у Жыровічах, са сваім мерапрыемствам "Я слова ў душы нашу". У гэтай святой мясціне будуць гучаць вершы нашых паэтаў", - падкрэсліла першы намеснік старшыні. 31 жніўня ў 11.00 пачне работу пляцоўка "Слова пісьменніка".

"Гэты дзень будзе прысвечаны прэзентацыям Гродзенскага абласнога аддзялення. Удзел прымуць і літаратары з Баранавіч. Саюзу пісьменнікаў вельмі важна падтрымліваць раённыя літаратурныя аб`яднанні. Будзе прадстаўлена творчасць маладога аўтара Максіма Бацкалевіча. Ён інвалід і сам не зможа расказаць пра свае кнігі, гэта зробіць яго маці. У другі дзень пляцоўка "Слова пісьменніка" будзе прысвечана выступленню іншых абласных аддзяленняў. Тут будуць праходзіць прэзентацыі, аўтограф-сесіі, можна будзе сустрэцца з любімымі пісьменнікамі, набыць іх кнігі", - дадала Алена Стэльмах.

20 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:236
 
Ключевые слова:
Слонім Дзень беларускага пісьменства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме