https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 15 верасня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пяцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 107 дзён.
Сёння ў Беларусі святкуецца Дзень бібліятэк. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 15 верасня

У 1794 годзе расійская армія пад камандаваннем Суворава разбіла пры Кобрыне войска Рэчы Паспалітай.
У 1805 годзе Расія аб’явіла вайну Напалеону.

Хто нарадзіўся 15 верасня

1533 год: Кацярына з Габсбургаў, жонка Жыгімонта Аўгуста.
1855 год: Канстанцін Аляксееўскі, вайсковы дзеяч, удзельнік беларускага нацыянальнага руху.
1929 год: Арлен Кашкурэвіч, беларускі мастак у галіне станкавай і кніжнай графікі.
1971 год: Канстанцін Калеснікаў, беларускі рок-музыка, удзельнік гуртоў IQ48 і žygimont VAZA.

Таксама сёння нарадзіліся венецыянскі купец і падарожнік Марка Пола, брытанская пісьменніца Агата Крысці і кінарэжысёр Олівер Стоўн.

15 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Маманта і яго бацькоў – Фядота і Руфіны. Лічылася, што ў гэты дзень нельга выганяць скаціну з падворка. У народзе гаворылі: "На Фядота і Руфіну не выганяй са двара скаціну: выганіш — бяду нажывеш".
На Маманта прыбіраліся ў хлеве, правяралі, ці няма ў сценах шчылін, якія трэба, пакуль яшчэ цёпла, замазаць або забіць мохам. У царквах маліліся за дамашніх жывёл, каб тыя былі здаровымі.

Назіралі за надвор`ем: калі дзень быў ясны, безветраны, восень будзе цёплая, а калі быў дождж – бабіна лета працягнецца яшчэ доўга. Калі аблокі нізка, хутка варта было чакаць непагадзь.

Sputnik, 15 верасня 2019
 
Дата публикации:15.09.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:203
 
Ключевые слова:
Календарь Сентябрь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме