https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 19 верасня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце шэсцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 103 дні.
У гэты дзень у 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь і яе дзяржаўныя сімвалы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 19 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 19 верасня

У 1794 годзе расійскія войскі на чале з Аляксандрам Суворавым разбілі пад Брэстам атрады Рэчы Паспалітай.
У 1952 годзе ў Мінску пачалі хадзіць мінскія тралейбусы: першая лінія звязала пасажырскі вакзал з Круглай плошчай.
У 1991 годзе Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву беларускай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь і яе дзяржаўныя сімвалы: бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня.
У 2014 годзе ў Віцебску адкрылася Ганаровае консульства Славакіі.

Хто нарадзіўся 19 верасня

1797 год: Януар Сухадольскі, беларускі жывапісец-баталіст.
1958 год: Ігар Цішын, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Уільям Голдынг і англійскі акцёр Джэрэмі Айранс.

19 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўспамінаюць цуд Архістраціга Міхаіла. З храмам, пабудаваным у гонар Архістраціга Міхаіла ў Фрыгіі, звязаны два паданні: непасрэдна з гісторыяй будаўніцтва і з уратаваннем храма.

Храм быў пабудаваны бацькам нямой дзяўчыны, якая атрымала дарунак мовы пасля таго, як Архістраціг Міхаіл паказаў яму ў сне крыніцу, з якой дзяўчынка павінна была выпіць вады. Але ў IV стагоддзі паганцы паспрабавалі разбурыць храм з дапамогай плыні дзвюх рэк, якія аб`ядналі і накіравалі іх плынь на будынак. Па малітве служыцеля храма з`явіўся сам Архістраціг Міхаіл і ўдарыў сваім жазлом па скале. Ад гэтага ўдару з`явілася шчыліна, у якую і трапіла вада. Менавіта пра гэты цуд і ўспамінаюць 19 верасня.

У народзе верылі, што ў Міхайлаў дзень нячысцікі хаваюцца, бо баяцца яго гневу. Непажадана было 19 верасня працаваць – асабліва ў полі.

Надвор`е ў гэты дзень супярэчлівае – можа і падмарозіць, і затрымацца цёплае восеньскае надвор`е. "З Міхаіла зіма марозы куе", — казалі ў народзе.

Sputnik, 19 версня 2019
 
Дата публикации:19.09.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:282
 
Ключевые слова:
Календарь Сентябрь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме