Пейзажы беларускіх і малдаўскіх мясцін Вячаслава Ігнаценкі прадставяць на выставе "Далёкае - блізкае", якая адкрыецца ў Гомелі ў палацы Румянцавых і Паскевічаў 16 жніўня.
Экспазіцыя будзе складацца з больш як 30 работ. Гэта пейзажы эцюднага плана, лёгкасць якога падкрэсляць шкляныя стэлажы, на якіх будуць размешчаны карціны. У прадстаўленых работах лёгка пазнаць краявіды беларускіх пагоркаў, лясоў, рачных затокаў.
Таксама выставу дапоўняць пейзажы малдаўскай зямлі. І кожны наведвальнік зможа адказаць, што для аўтара далёкае, а што блізкае.
Вячаслаў Ігнаценка нарадзіўся ў Гомельскай вобласці. Яго малая радзіма - вёска Карпаўка каля зліцця Сожа і Дняпра ў Лоеўскім раёне.
"Тут на ўлонні прыгожай прыроды, каштоўнай цішыні вясковай глыбінкі сфарміравалася шматгранна адораная асоба будучага мастака і пісьменніка. Ён таксама вядомы літаратурнымі вопытамі - эсэ пра сваю сям`ю, родную вёску, настаўнікаў, у якіх пашчасціла ў свой час займацца", - расказалі арганізатары.
Таленавіты жывапісец скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у 1978 годзе па спецыяльнасці "мастак дэкаратыўнага мастацтва".
Нярэдка даводзілася працаваць на адкрытым паветры плячо ў плячо з вядомымі беларускімі мастакамі Сяргеем Катковым і Віталем Цвірка. Шмат у чым гэта вызначыла яго занятак жывапісам.
Вячаславу Ігнаценку належаць пейзажы малдаўскай зямлі і малой радзімы ("Фарбы восені", "Першыя ластаўкі", "Сакавік" і інш.), вытанчана-рафінаваныя карціны на філасофскія тэмы ("Дарога", "Час", "Новая планета"), абстрактныя кампазіцыі. Зарэкамендаваў ён сябе і як графік-віртуоз.
Цяпер Вячаслаў Ігнаценка пражывае ў Кішынёве, з`яўляецца членам малдаўскага саюза мастакоў. У 2019 годзе ўдастоены звання заслужанага мастака Малдовы. Яго заслугі адзначаны і ў роднай Беларусі: узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Работы мастака знаходзяцца ў калекцыях музеяў Беларусі, Украіны і Малдовы. У розных гарадах прайшло больш за 50 персанальных выставак. Пры гэтым творчасць ён сумяшчае з выкладчыцкай работай.
Кожны год у канцы лета мастак прыязджае ў Беларусь, натхняецца роднымі мясцінамі, з асалодай піша і малюе. Ён жыва цікавіцца навакольным, шмат падарожнічае і любіць жыццё ва ўсіх яго праяўленнях.
Адкрыццё выставы "Далёкае - блізкае", прымеркаванай да Года малой радзімы, адбудзецца ў 16.00. Аўтар з задавальненнем адкажа на пытанні прысутных, падзеліцца сваімі планамі, тонкасцямі майстэрства. Экспазіцыя будзе даступна па 26 кастрычніка.
13 жніўня 2019, Гомель
БЕЛТА