https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кнігу пра Вітольда Бялыніцкага-Бірулю прэзентавалі ў Нацыянальным мастацкім музеі


Кнігу "Зноў зацвіла вясна", прысвечаную народнаму мастаку БССР і РСФСР Вітольду Каэтанавічу Бялыніцкаму-Бірулі прэзентавалі 11 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі.
"Мы прэзентавалі ўнікальную кнігу. Тут паказаны не толькі творы мастака, але і напісана ўся яго гісторыя. Ён злучае Беларусь і Расію, як духоўную прастору. Мастак нарадзіўся ў Беларусі, а вучыўся, жыў, працаваў, ствараў творы ў Расіі", - расказаў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў.

Дарэчы, кніга выдадзена на сродкі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. У выданні прадстаўлены зборы, якія знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея, яго філіялах у Магілёве і Бялынічах, а таксама ў музеі мастака ў Цвярской вобласці. На працягу года кніга будзе прэзентавана і ў гэтых музеях. А сёння гэта ўнікальнае выданне было прадстаўлена ў незвычайным фармаце. У прыватнасці, "ажыла" адна з вядомых карцін мастака - "Зімовы сон".

"Мы хочам сучасныя тэхналогіі паставіць на службу музейным справам. Упэўнены, што такія ажыўшыя карціны зацікавяць у тым ліку моладзь і прыцягнуць яе ў наш музей", - адзначыў генеральны дырэктар.

Уладзімір Пракапцоў дадаў, што ў перспектыве плануецца стварыць пастаянную экспазіцыю, дзе будуць прадстаўлены ажыўшыя карціны і іншых вядомых мастакоў.

12 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА-
 
Дата публикации:12.09.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:264
 
Ключевые слова:
Вітольд Бялыніцкі-Біруля Презентация Книгоиздание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме