Дзевяноста дзевяць гадоў таму падчас польска-савецкай вайны польскія войскі занялі Мінск. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 8 жніўня
У 1655 годзе маскоўскія войскі ў ходзе вайны з Рэччу Паспалітай занялі Вільню.
У 1794 годзе пачалася двухдзённая атака расійскіх войскаў на Вільню.
У 1919 годзе польскія войскі занялі Мінск.
У 1925 годзе пад рэдакцыяй Язэпа Туркевіча выдадзеная газэта-аднадзёнка "Селянін".
У 2006 годзе ўсталяваныя дыпламатычныя зносіны паміж Беларуссю і Чарнагорыяй.
Хто нарадзіўся 8 жніўня
1882 год: Уладзіслаў Старэвіч, рэжысёр-аніматар беларускага паходжання.
1912 год: Аркадзь Чарнышэвіч, беларускі пісьменнік.
1926 год: Аляксандр Надсан, беларускі рэлігійны дзеяч, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане.
1953 год: Уладзімір Пракапцоў, беларускі мастак, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Джон Расэл, амерыканскі кінаакцёр Дасцін Хофман і адзін з заснавальнікаў квантавай мэханікі, брытанскі фізык-тэарэтык Поль Дырак.
8 жніўня ў народным календары
У гэты дзень успамінаюць святых Ермалая, Ярміла, Майсея і Параскеву. На Ермалая людзі гаворылі: "Асенняе марыва па травах ідзе, гаючую моц ім дае". Раніцай выпадала халодная раса, якая быццам і надавала ім гаючыя ўласцівасці.
Час ужо збіраць ураджай карняплодаў – на агародах паспявае першая салодкая бульба. Таксама у гэты дзень пачынаюць рыхтаваць млыны да памолаў.
Каля цэркваў 8 жніўня збіраліся жабракі і юродзівыя, бо святая Параскева з`яўляецца іх заступніцай. На Параскеву-Пятніцу жанчыны не браліся за сваё рукадзелле, бо лічылася, што гэта можа ўгнявіць святую, якая "адказвае" таксама за жаночую працу.
Sputnik, 8 жніўня 2019