https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Слонім перадаў Бялынічам эстафету Дня беларускага пісьменства


У Слоніме эстафета Дня беларускага пісьменства ўрачыста перададзена гораду Бялынічы Магілёўскай вобласці.
Слонім 31 жніўня і 1 верасня прымаў XXVI Дзень беларускага пісьменства. Святочныя мерапрыемствы праводзіліся больш як на дзесяці пляцоўках горада.

Заключныя мерапрыемствы прайшлі на галоўнай сцэне каля раённага дома культуры. Майстры мастацтваў прадставілі праграму "Льецца песня па-над Шчарай".

Адной з кульмінацый закрыцця свята стала перадача эстафеты правядзення Дня беларускага пісьменства. Старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч уручыў свайму калегу з Бялыніч Васілю Захаранку вымпел аб перадачы права на правядзенне XXVII Дня беларускага пісьменства і фаліянт ручной работы.

"З кожным годам свята набірае абароты і становіцца ўсё лепшым і лепшым. Таму ўпэўнены, што ў Бялынічах усё пройдзе цудоўна. Спадзяюся, што і Слонім запомніцца ўсім, хто пабываў на свяце, гасцінным і адкрытым горадам. Усе жыхары прыклалі для гэтага максімум намаганняў", - адзначыў Генадзь Хоміч.

"Вядома, уражанні ад свята ў Слоніме толькі станоўчыя. Усё арганізавана на вышэйшым узроўні, планку паднялі высока. Для Бялыніч прымаць эстафету ганарова і вельмі адказна", - адзначыў старшыня Бялыніцкага райвыканкама Васіль Захаранка. Ён падкрэсліў, што падрыхтоўка да свята ўжо стартавала. У горадзе прывядуць у парадак цэнтральную плошчу, зменяцца і іншыя аб`екты. У культурным плане гасцей свята таксама чакаюць сюрпрызы. Праўда, пакуль нюансы праграмы трымаюцца ў сакрэце.

"Правядзенне такіх свят, фестываляў у невялікіх гарадах дае іх жыхарам магчымасць дакрануцца да творчасці. Акрамя таго, гэта садзейнічае развіццю турызму, дапамагае ўсім нам больш даведацца пра родную краіну. У кожным раёне ёсць цікавыя мясціны, славутасці, ёсць звязаныя з вядомымі асобамі аб`екты. І Бялыніцкі край - не выключэнне", - расказаў Васіль Захаранка.

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Цэнтрам свята станавіліся розныя гарады: Полацк (тройчы), Тураў (двойчы), Заслаўе (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім.

2 верасня 2019, Слонім
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.09.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:224
 
Ключевые слова:
Бялынічы Слонім Дзень беларускага пісьменства Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме