https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 24 ліпеня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 161 дзень.
Якія падзеі адбыліся 24 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 24 ліпеня

У 1618 годзе ў мястэчку Еўе (цяпер Віевіс, Літва) выдадзены першы "Буквар мовы славенскай…".
У 1913 годзе Янка Купала завяршыў фальклорна-рамантычную паэму "Яна і я".

Хто нарадзіўся 24 ліпеня

1820 год: Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф.
1896 год: Аляксандр Орса, беларускі педагог, грамадскі і культурны дзеяч.
1911 год: Анатоль Астрэйка, беларускі паэт, аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень.
1929 год: Уладзіслаў Нядзведскі, беларускі пісьменнік.
1934 год: Генадзь Гарбук, беларускі акцёр тэатра і кіно.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Аляксандр Дзюма і чэшскі мастак Альфонс Муха.

24 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Яфіміі і княгіні Кіеўскай Вольгі, якая першая прыняла хрысціянства яшчэ да хрышчэння Русі.

У народным календары дзень называлі Вольга-сенагнойка. Сяляне маліліся святым, каб яны паслалі добрае надворе і ў вёсцы паспелі скончыць нарыхтоўку сена. Гэты дзень лічыўся добрым для паляўнічага промыслу.

Калі ў ноч на 25 ліпеня была навальніца, наступны дзень будзе добры для рыбакоў. Убачыць павука пасярэдзіне павуціны – да дажджу.

Sputnik, 24 ліпеня 2019
 
Дата публикации:24.07.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:199
 
Ключевые слова:
Календарь Июль Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме