Якія падзеі адбыліся 25 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 25 ліпеня
У 1410 годзе войскі Польшчы і ВКЛ пачалі аблогу сталіцы Тэўтонскага ордэна, горада Марыенбурга.
У 1434 годзе Уладзіслаў III Варненчык быў каранаваны на польскі сталец.
У 1853 годзе ў Мінску створана першая прафесійная пажарная каманда.
У 1917 годзе ў Мінску скончыўся З’езд беларускіх арганізацый i партый, які ўтварыў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый.
У 1993 годзе ў Лідзе паставілі помнік Францыску Скарыну.
Хто нарадзіўся 25 ліпеня
1840 год: Юльян Крачкоўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, гісторык і педагог.
1910 год: Генадзь Цітовіч, беларускі дзеяч харавога мастацтва, кампазітар, дырыжор, фалькларыст, заснавальнік і кіраўнік Дзяржаўнага Акадэмічнага хору Беларусі.
1912 год: Сяргей Астрэйка, беларускі паэт.
1937 год: Дзмітрый Смольскі, беларускі кампазітар і педагог
1954 год: Валянціна Аколава, беларуская паэтэса, перакладчыца
Таксама сёння нарадзіліся рускі мастак Апалінарый Васняцоў і рускі пісьменнік Васіль Шукшын.
25 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых пакутнікаў Прокла і Іларыя.
У народным календары гэты дзень называлі Прокл вялікія росы. Казалі: "На Прокла поле ад расы прамокла". Да гэтага часу збіралі сена, таму што пасля з-за вільгаці яно пачынала гніць.
Расу на Прокла збіралі на льняныя прасціны і абціралі ёй дзяцей, таму што верылі: так яны вырастуць здаровымі.
Калі дзень 25 ліпеня сонечны, восень будзе сухая і цёплая. Калі ж прахалодны – зіма будзе ранняя і халодная.
Sputnik, 25 ліпеня 2019