https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сезон "Класікі ля ратушы" завершыць канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Беларусі


Пяты сезон "Класікі ля ратушы з A1" завершыцца 31 жніўня канцэртам Прэзідэнцкага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна. Аб гэтым паведамілі арганізатары.

 

Калектыў прадставіць праграму "Ад класікі да класікі рока": ад твораў Вівальдзі, Пучыні, Вердзі да хітоў Metallica і AC/DC. У канцэрце прымуць удзел спявак Іван Вабішчэвіч, салісты Вялікага тэатра - заслужаная артыстка Беларусі Алена Шведава і Ілья Сільчукоў, заснавальнік і саліст групы PALLADIUM Electric Band Алег Пауля (электраскрыпка), стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі Таццяна Кармазінава (флейта).

У бягучым годзе "Класіка ля Ратушы" ўпершыню ахапіла адразу пяць гарадоў. Прайшлі ўжо канцэрты ў Віцебску, Гомелі, Гродне і Брэсце. Напярэдадні фінальнага канцэрта фестываль выпусціў уласны саўндтрэк юбілейнага сезона, створаны з гукаў усіх гарадоў Беларусі, дзе праходзілі музычныя вечары.

Мелодыя падзелена на некалькі сэнсавых частак. Музычнае падарожжа пачынаецца з уступу - прыбыцця поезда на чыгуначны вакзал. Затым слухач адпраўляецца на прагулку па вуліцах Мінска, Віцебска, Гродна, Гомеля і Брэста - вакол яго падобныя і ў той жа час унікальныя для кожнага горада гукавыя карціны: шум транспарту, галасы прахожых і дзіцячы смех у парках.

Стук скейта змяняецца перазвонам, рытмы электронных перкусій - уключэннем струнных смычковых інструментаў і валторны. Такім чынам, падарожжа разгортваецца не толькі ў прасторы, але і ў часе, аб`ядноўваючы мінулае і сучаснае.

28 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:28.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:217
 
Ключевые слова:
"Класікі ля ратушы з A1" Фэст культуры Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме