https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 29 жніўня 2019 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце сорак першым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 124 дні.
А вы ведалі, што ў гэты дзень пачалася "халодная вайна" паміж СССР і ЗША? Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 29 жніўня

У 1535 годзе Войскі ВКЛ пасля месячнай аблогі ўзялі Старадуб падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім.
У 1579 годзе у ходзе вайны з Масковіяй польска-літоўскае войска вярнула Полацак.
У 1696 годзе мовамі дзяржаўнага справаводства ў ВКЛ пастановай канфедарацыйнага сойму зацверджаныя польская і лацінская.
У 1702 годзе ў ходзе Паўночнай вайны казакі і войска ВКЛ пачалі аблогу Быхава.
У 1944 годзе тэрыторыя Беларусі была цалкам вызваленая ад нямецкіх захопнікаў.
У 1949 годзе ў СССР выпрабавалі першую савецкую атамную бомбу. Пачатак "халоднай вайны" паміж СССР і ЗША.

Хто нарадзіўся 29 жніўня

1756 год: Ян Снядэцкі, астраном, матэматык, філосаф, рэктар Віленскага ўніверсітэта.
1869 год: Іван Лапа, беларускі гісторык.
1923 год: Уладзімір Казбярук, беларускі літаратуразнавец.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійскі філосаф, аўтар эмпірычнай тэорыі пазнання Джон Лок і амерыканскі поп-спявак Майкл Джэксан.

29 жніўня ў народным календары

Сёння святкуецца трэці Спас, Палатняны. Існуе цікавае паданне пра паходжанне гэтай назвы. Нібыта Аўгар, уладар месапатамскай Эдзесы, пакутваў ад невылечнай хваробы. Калі ён даведаўся пра здольнасці Хрыста вылечваць людзей, ён з жывапісцам Ананіям перадаў яму ліст, у якім прасіў аб вылячэнні. Ананій жадаў напісаць выяву Хрыста, але колькі б ён не намагаўся гэта зрабіць, усе яго спробы не атрымаліся. Тады Выратавальнік абцёр свой твар ручніком, і на ім адбілася яго аблічча.

Пасля ўкрыжавання і ўваскрэсення Хрыста адзін з вучняў Хрыста Фаддзей з дапамогай Нерукатворнай выявы вылечыў цара Аўгара ад яго хваробы, і ён прыняў хрысціянства. Цар Эдзесы прымацаваў выяву над галоўнымі варотамі горада, але праз некаторы час яе скралі мусульмане. Амаль праз тысячу лет палатно было выкуплена візантыйскім імператарам Міхаілам III. Пасля Эдзеская выява была перанесена ў Канстанцінопаль, тады ж і ўтварылася свята. Пазней з гэтай выявы было напісана мноства абразоў: "Спас на палатне", "Спас Нерукатворны" і іншыя.

У народзе існуе традыцыя на Трэці Спас на кірмашах гандляваць палотнамі. Казалі: "Першы Спас — на вадзе стаяць; Другі Спас — яблыкі ядуць; Трэці Спас — палотны прадаюць". Таксама лічылася, што "Трэці Спас хлеба прызапасіў", "Спас на палатне — хлебушак на гумне", таму гэтае свята таксама называюць Хлебным Спасам. У гэты дзень таксама сеялі зімавое жыта.

Яшчэ адна назва Спаса — Арэхавы, таму што ў лесе паспявалі арэхі і пачынаўся іх збор.

Назіралі за адлётам жураўлёў. Калі птушкі адляцелі да Трэцяга Спасу, на Пакрову будзе мароз, а калі засталіся – зіма будзе позняй.

Sputnik, 29 жніўня 2019
 
Дата публикации:29.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:180
 
Ключевые слова:
Календарь Август Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме