https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Квэст-праграма, новая кніжная крама і ўспаміны пра Купалу: як праходзіць Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме


Дзень беларускага пісьменства – цэнтральная падзея гэтага ўікэнда.
Квэст-праграма, новая кніжная крама і ўспаміны пра Купалу: як праходзіць Дзень беларускага пісьменства ў Слоніме

Асноўныя ўрачыстасці заўтра, а сёння ў Слоніме ўсё часцей пытаюць – чытаць ці не? Адказ – выдавочны, хоць выбар у кожнага і свой. Але ж беларусамі можна ганарыцца – нацыя, якая ўсё ж чытае. З рознай перыядычнасцю – амаль палова насельніцтва краіны. 

Што значыць «якасная і добрая кніга» – дакладна ведаюць зараз у Слоніме. Тысячы гасцей прыехалі, каб, напрыклад, паспрачацца – ці не заблытае сусветнае павуцінне шлях да літаратуры? Хаця Слонім не прамільгнуў у Купалы, як літары на памеры (ні рыфмы, ні радка), але ж – не проста імянная вуліца. 80 гадоў таму паэт заехаў у горад на Chevrolet, наведаў кнігарню Рыпа. Сёння шлях – да новай крамы «Санет». Свежы пераклад адной з купалавых «песенек» на самую пявучую мову – пачуем. 

Прафесар знаходзіць сяброў праз сацыяльныя сеткі. Купала наведаў у Слоніме знаёмага па газеце «Наша Ніва». Гальяш Леўчык прысвяціў паэту санет. Пясняр адказаў аўтару зборніка «Чыжык беларускі» эпіграмай. Сёння над Шчарай чыталі вершы… Яму, яго. Пругкія, ёмістыя, быццам учора напісаныя. Восенню 1939 года Купала пабываў у яшчэ павятовым выканкаме. Сустрэўся з вядомым публіцыстам Сяргеем Новікам-Пяюном. Так сталася, што менавіта ў раённай адміністрацыі зараз працуе адзін з самых папулярных слонімскіх блогераў. Песняру хапіла аднаго дня, каб пра яго візіт з’явіўся пост у інтэрнэце.  

Святлана Булыка, галоўны спецыяліст Упраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама: «Имеется форум, где не только я могу размещать материалы об истории Слонима. Если что-то не понравилось, я могу написать комментарий или удалить. Посещений – 115 382. Из России, США, Казахстана и Арабских Эмиратов». 

Нават без смартфонаў аб тым, што ў Слоніме Купала, усе даведаліся. Мінакі віталі «уладара рыфмы». Ледзь не згубіў капялюш, так часта здымаў. Сёння ўважліва глядзіце пад ногі – так сам горад вітае кожнага госця. У месцы, вядомым з 1252 года, шмат куткоў, дзе пісьменнікі пасялілі сваіх герояў. 

Сяргей Чыгрын, пісьменнік: «Навагрудчына – там больш нарадзілася талентаў, але на другім месцы будзе Слонімшчына, якая дала свету вельмі шмат літаратараў, яны пісалі не толькі па-беларуску, яны пісалі па-руску, па-польску, на ідыш».

У Слоніме Купалу, як сілуэт, у якога няма двайніка, ведалі па фотаздымках ў газетах. Тутэйшыя ўжо нараклі гэты павільон «разумным». Смачная кава, рэгіянальныя шматтыражкі, бясплатны Wi-Fi... Песняр дакладна зайшоў бы. Раняшняе чытанне – зарадка для розуму, заклад паспяховага дня.             

Генадзь Хоміч, старшыня Слонімскага райвыканкама: «В подготовительный период были какие-то просчёты маленькие. Средства массовой информации нам не давали спуска. Про праздник в Слониме узнали не только в Беларуси, но и за рубежом. Жизнь не заканчивается праздником. Мы будем и дальше благоустраивать». 

Самі жыхары Слоніма ў гэтыя дні адкрываюць свой горад, як кнігу, шукаюць «Код Сапегі» – квэст вакол новага помніка – і магістраль, якая перасякае Шчару і добраўпарадкаваны канал Агінскага, злучае Стары горад і Замосце. 80 год назад па Маставой ехаў Янка Купала. Цяжка сказаць, як паставіўся б сам паэт да таго, што на карце Слоніма з’явілася яго імя. Ясна іншае: яго вершы, а таксама Коласа, Багдановіча, Цёткі і патрэбны нам, сённяшнім. Пакутліва шукаючым дарогі ў будучыню на вуліцах, якія вядуць у вечнасць.

Тэлеканал АНТ, 31 жніўня 2019
 
Дата публикации:31.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:219
 
Ключевые слова:
Слонім Дзень беларускага пісьменства
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме