"Два-тры разы ў месяц па чацвяргах на кінастудыі мы плануем арганізоўваць творчыя сустрэчы з кінематаграфістамі. Мы хочам, каб кінасупольнасць пачала сустракацца, гэта падтрымліваюць і Саюз кінематаграфістаў, і Гільдыя кінаакцёраў Беларусі, - расказаў гендырэктар. - Сустрэчы да канца года будуць прысвечаны гісторыі беларускага кіно і айчынным мэтрам, такім як Вячаслаў Нікіфараў, Анатоль Алай, Ігар Волчак, Валерый Рыбараў. Іх фільмы мы плануем прадставіць у ВНУ, каб потым на сустрэчу студэнты і творчая моладзь прыйшлі падрыхтаванымі. А з новага года пачнём праводзіць перадпрэм`ерныя паказы, сустрэчы са сцэнарыстамі, рэжысёрамі, аператарамі, акцёрамі, пітчынгі і кінаканцэрты".
Уладзімір Карачэўскі расказаў таксама, што на верасень запланавана правядзенне I Савета дырэктараў дзяржаўных кінастудый постсавецкіх краін.
"Мы з нашымі калегамі з розных краін пагутарылі на фестывалях і вырашылі, што пара наладжваць супрацоўніцтва. У нас жа шмат агульнага, у той жа час у кожнага ёсць свой вопыт, рэсурсы - творчыя, вытворчыя, свае праблемы, якімі трэба было б падзяліцца", - адзначыў гендырэктар.
Сярод запрошаных удзельнікаў - прадстаўнікі "Кыргызфільма", "Узбекфільма", "Таджыкфільма", "Казахфільма", "Грузія-фільма".
Таксама прапанавана "Азербайджанфільму", "Сахафільму" і некаторым расійскім кампаніям, у тым ліку "Ленфільму" і Кінастудыі Горкага, далучыцца да міжнароднай сустрэчы. У час яе запланаваны кінатыдзень дружбы.
"Мы хочам, каб кожоьная студыя прывезла па два свае фільмы, што прадстаўляюць іх мінулае і сучаснае, дзякуючы чаму мы зможам прэзентаваць кожную кінакампанію, - падзяліўся планамі Уладзімір Карачэўскі. - Думаю, атрымаецца цікавая сустрэча і змястоўная размова, таму што мы таксама запросім кіназнаўцаў, творчую грамадскасць, прадстаўнікоў пасольстваў. Але гэта будзе і важная рабочая сустрэча, на якой абмяркуем заканадаўчыя аспекты ў галіне кінаіндустрыі".
22 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА