https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Помнік Льву Сапегу ўстанавілі ў Слоніме


У Слоніме у чацвер ўстанавілі помнік Льву Сапегу, паведамілі ў аддзеле культуры Слонімскага райвыканкама. Скульптура ўпрыгожыла гістарычны цэнтр.
Вышыня бронзавай статуі разам з гранітным пастаментам вышэйшая за 4 м.

Аўтары помніка скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін.

"Я ўраджэнец слонімскай зямлі. Можна сказаць, што цяпер здзейснілася мая мара. Ідэя ўстанавіць помнік вядомаму земляку ўзнікла паўтара дзясятка гадоў таму. Рады, што яна рэалізавана", - адзначыў Іван Міско.

Ён падкрэсліў, што ў Слоніме ўпершыню з`явіўся помнік такога маштабу. Леў Сапега - значная гістарычная фігура для горада. Некалі выдавец Статута Вялікага Княства Літоўскага быў старастам старажытнага горада, пры Льву Сапегу Слонім актыўна развіваўся. За час праўлення Льва Сапегі Слонім стаў цэнтрам гандлю і рамёстваў. Былі пабудаваны ратуша, гандлёвыя рады, цэхі рамеснікаў, склаўся гістарычны цэнтр горада з брукаванымі вуліцамі, плошчамі і мастамі. Па яго хадайніцтве ў 1591 годзе гораду было прысвоена Магдэбургскае права, дараваны герб, на якім паказаны леў, які трымае залатую стралу.

Урачыстае адкрыццё помніка запланавана ў Дзень беларускага пісьменства, які Слонім прыме 1 верасня.

Ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама расказалі, што ў рэгіёне з`явяцца помнікі і іншым вядомым асобам.

У прыватнасці, у Слоніме хутка плануюць устанавіць бюст Міхала Казіміра Агінскага. У Жыровічах у 2020 годзе маюць намер устанавіць помнік архімандрыту Серафіму Жыровіцкаму. З`явяцца новыя помнікі і ў іншых раёнах вобласці. У Лідзе, напрыклад, увекавечылі ў бронзе вялікага князя літоўскага Гедыміна. Конная статуя вышынёй каля 3 м устаноўлена на пляцоўцы перад Лідскім замкам. Урачыстае адкрыццё скульптуры адбудзецца ў Дзень горада, які Ліда адсвяткуе 7 верасня. Акрамя таго, у Навагрудку прапрацоўваецца пытанне аб устаноўцы помніка князю Міндоўгу. У Дзятлаве плануюць устанавіць скульптуру заснавальніку горада гетману Канстанціну Астрожскаму.

22 жніўня 2019, Гродна
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.08.2019
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:202
 
Ключевые слова:
Слонім Дзень беларускага пісьменства Леў Сапега
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме